Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Мастацкая выстава «Ёсць такая зямля, дзе крыніцы звіняць»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

20 лістапада ў Мядзельскім музеі адбудзецца чарговая выстава суполкі “Абуджэнне” мастакоў з Узды і Мінска, у якую ўваходзіць Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка. 


Разам з імі свае творчыя працы прадэманструюць маладыя навучэнцы мастацкай майстэрні Уладзіміра Сайко Анастасія Кунец, Анастасія Чмялёва, Павел Уляшка і Уладзіслаў Шуцько. 

Суполка “Абуджэнне” ўтварылася больш за пяць гадоў таму назад, менавіта, з гэтага часу мастакі-“абуджэнцы “ падарожнічаюць па Беларусі і шукаюць новыя творчыя задумы, далучаюць да сваіх мастацкіх выстаў сяброў-мастакоў у рэгіёнах і дапамагаюць моладзі рабіць свае першыя крокі ў вялікім мастацтве.
Мастакам суполкі характэрна арганізаванасць і аднадумства, што дапамагае тварыць і услаўляць нашу родную краіну і яе працавіты народ. Гэта і ёсць галоўная тэма творчасці “абуджэнцаў”.
У мядзельскі край яны збіраліся даўно. Але напачатку іх выставы адбываліся ў самых аддаленых кутках Беларусі: Крычаве, Свіслачы, Мазыры, Пінску, Полацку і інш. Цяпер яны рыхтуюцца да творчага падарожжа ў напрамку Нарачанскіх азёр. Тут іх чакае шмат цікавых і змястоўных адкрыццяў сярод прыгожай прыроды, багатых гістарычных помнікаў і шчырых ветлівых мядзельчан. 

На выставе будуць прадэманстраваны жывапісныя, графічныя, тэкстыльныя творы, якія сведчаць пра хараство нашай краіны, пра яе складаную і мужную гісторыю і сузідальную сучаснасць. Мастакі правядуць перад адкрыццём выставы сваю традыцыйную “эцюдную гадзінку”, арганізуюць падчас урачыстага адкрыцця экспазіцыі майстар-клас. Пасля завяршэння выставы пэўная частка твораў будзе падаравана ў калекцыю Мядзельскага музея.  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы