3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Tour de Беларусь. Этап: Мінск-Полацк-Мінск

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — вс.: c 11:00 до 19:00
Жанр Арт-объект, Графика, Живопись, Скульптура

11 лістапада 2015 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “Tour de Беларусь. Этап: Мінск-Полацк-Мінск”, на якім будуць экспанавацца творы станковай, кніжнай, камп’ютарнай графікі, а таксама жывапіс, скульптура і арт-аб’екты, створаныя членамі секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў за апошні год.

Праект “Tour de Беларусь” стартаваў у 2014 годзе выставай “Tour de Беларусь. Пралог”. Выстава стала своеасаблівай кропкай адліку вялікага падарожжа, падзеленага на пэўную колькасць этапаў, якія павінны быць пераадолены, пераасэнсаваны і, у канчатковым выніку, з дапамогай творчага пошуку і эксперыменту, выліцца ў стварэнне мастацкіх твораў, якія ўвабралі б у сабе ўвесь эмацыянальны і інтэлектуальны досвед, набыты падчас ваяжу.

У 2015 годзе творчай задачай удзельнікаў праекта стала падарожжа ў Полацк, адзін з найстаражытнейшых гарадоў не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім усходнеславянскім рэгіёне. Першыя згадкі пра Полацк у “Аповесці мінулых гадоў” датуюцца 862 годам. З гэтым горадам непарыўна звязаны імёны Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага і многіх іншых славутых дзеячаў, вядомых ва ўсім свеце.

Натхнёныя куратарам праекта “Tour de Беларусь” старшынёй секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў Уладзімірам Савічам, мастацкая супольнасць выправілася ў тур, даўжынёй у пяцьсот кіламетраў. Падарожнiцкi досвед дапамагае пераадольваць не толькі паралелi i мерыдыяны, але дае таксама магчымасць нібы тэлепартавацца ў іншую эпоху і, такім чынам, атрымаць уладу над часам і прасторай. Менавіта, эвентуальнасць набыцця экзістэнцыянальнага вопыту судакранання з матэрыялізаваным гістарычным мінулым, зафіксаваным у шэдэўрах полацкага дойлідства і падштурхнула куратара праекта скіраваць маршрут у горад на рацэ Палаце. 3 Полацкам звязана ўзнікненне на Беларусі манументальнай архітэктуры. Тут у сярэдзіне адзінаццатага стагоддзя пабудаваны першы беларускі мураваны храм – Сафійскі сабор. Ужо ў дванаццатым стагоддзі сфарміравалася самастойная Полацкая школа дойлідства, якая склалася на аснове творчай перапрацоўкі антычнай архітэктуры Візантыі, атрымала выразныя нацыянальныя рысы і мела адметны почырк. 

“Экскурс у гісторыю – гэта не модны дадатак, гэта паўнакроўная, напоўненая сэнсам, частка творчасці, якая не проста візуалізуе перажыванне, а з’яўляецца пасланнем, якое нясе ў сабе філасофскую глыбіню. Праца над такім творам – шматэтапная дзея, якая звычайна застаецца “за кадрам”, – адзначае Уладзімір Савіч. – Праект ставiць за мэту пашырыць межы ўспрымання вiзуальных мастацтваў ад непасрэдна самога твора да Прыгоды, што адбылася падчас яго стварэння, а таксама прыцягнуць увагу да асобы мастака і яго светаўспрымання, якое з'яўляецца сiнтэзам перажыванняў i падзей з уласнага жыцця з падзеямi гicтарычнымi i мiфалагiчнымi”.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Tour de Беларусь. Этап: Мінск-Полацк-Мінск» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.