3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Гет ў арыгінале

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. – сб.: 11.00 – 19.00
Жанр Плакат
Стоимость входа

Школьники – 10 000 руб.;
студенты и пенсионеры – 15 000 руб.;
остальные категории – 30 000 руб.

10 лістапада 2015 г. а 17-ай гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пр.Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі плакатаў вядомага польскага мастака беларускага паходжання Яўгеніуша Гета Станкевіча (1942 - 2011) «ГЕТ Ў АРЫГІНАЛЕ». 

Праект падрыхтаваны Польскім Інстытутам у Мінску.

Плакаты Яўгеніуша Гета Станкевіча, якія будуць паказаны на выстаўцы, паходзяць са збораў Музея Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Вроцлаве, а таксама з калекцыі Доміка Медзярытніка. Яны настолькі яркiя i самадастатковыя, што не патрабуюць каментарыяў, подпісаў. Безумоўна, гэта толькі выбарка з каласальнай спадчыны Майстра плаката.

Як кажа куратар выстаўкі з польскага боку Марэк Станелевіч, Яўгеніуш Гет Станкевіч быў і надалей застаецца важнай асобай для ідэнтычнасці горада Вроцлава, Еўрапейскай сталіцы культуры 2016 года. Менавіта тут ён стварыў свае найважнейшыя творы, жывучы ў сярэдневечным доміку на ўскрайку Рынкавай плошчы, які наймаў у горада за адзін грош у год. У Вроцлаве, у Акадэміі выяўленчых мастастацтваў, ён кіраваў майстэрняй станковай графікі, пазней – графічнага праектавання, і ўрэшце – аўтарскай майстэрняй прафесійнага малюнка. Выдатны педагог і вялікі мастак, выбітны графік, асоба, паўсюдна вядомая і паважаная, але, адначасова, спрэчная.

Паводле суарганізатара выстаўкі Веры Ягоўдзік, «Яўгеніуш Гет Станкевіч (1942-2011) - выдатны мастак-графік і плакатыст, нарадзіўся 14 мая 1942 года ў Ашмянах на Беларусі, дзе правёў першыя тры гады свайго жыцця. У наступныя гады ўся сям’я Станкевічаў была вымушана назаўсёды пакінуць Беларусь, пасяліўшыся ў Всхове, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва мастака. Большая ж частка яго жыцця была звязаная з Вроцлавам, там у 1961-1966 гадах вывучаў архітэктуру ў Вроцлаўскім тэхнічным універсітэце, а ў 1966-1972 - графіку ў Дзяржаўнай вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў. З 1982 па 1985 год кіраваў графічнай майстэрняй у той жа ўстанове…

З моманту творчага дэбюту, мастацтва Яўгеніуша Гета Станкевіча характарызавалася індывідуальнасцю персанальнага светапогляду, іранічнасцю рэалізаваных задумаў, адметнасцю метаду і манеры выканання. З часу студэнцтва можна назіраць лінію развіцця, змены ў пластычным падыходзе, а таксама поўную свабоду ў выбары матэрыялу для выканання сваіх задач. У гэтым мастак сябе ніколі не абмяжоўваў, паспяхова працуючы як у экслібрысе, станковай графіцы і плакаце, так і ў сцэнаграфіі…

Плакаты мастака надзвычай разнастайныя: з аднаго боку ў іх утрымліваюцца схаваныя метафары, непрамыя зместы, сціслая мова пераказу, характэрныя для плаката, з іншага ж - адкрываецца багацце пластычнай мовы, бездакорная тэхнічнасць, знакавасць. Мастак заўсёды здзіўляў сваёй арыгінальнасцю, надзвычайным дарам спалучаць рэчы неспалучальныя і сталай цягай да эксперыменту…

Актуальная выстаўка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў прэзентуе цэлую калекцыю плакатаў Яўгеніуша Гета Станкевіча і найбольш поўна і рознабакова прадстаўляе творчасць мастака ў гэтым накірунку, шырока ахопліваючы розныя перыяды, а таксама раскрываючы таямніцу яго ранніх спроб».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Гет ў арыгінале» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.