Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Натуральныя прычыны

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн.-вс.: с 11.00 до 22.00
Жанр Видео, Инсталляция

У галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца выстава Настассі Колас “Натуральныя прычыны”.

Як у сваіх працах наогул, так і ў стварэнні гэтай канкрэтнай экспазіцыі мастачка ўжывае сучасныя медыі і прынцып калажу. Гэта сінтэтычны праект, які ўключае ў сябе інсталяцыі і відэа-творы. Яго адпраўным пунктам паслужыў сямейны архіў, пашкоджаныя дакументальныя стужкі Настассінай бабулі, кінарэжысёра Алены Колас – своеасаблівыя мнеманічныя сямейныя рэчы, якія Настасся выкарыстоўвае як рэдзі-мэйд. У сваёй працы яна разважае над зніклівасцю ўсяго матэрыяльнага, над часовай сутнасцю любога архіву. Сярод галоўных пытанняў праекту “Натуральных прычын”: Як з дапамогаю тэхналогіяў ці інтэрпрэтацыі гісторыя можа быць змененая, перапісаная, дапоўненая? Як можна знайсці раўнавагу паміж катэгорыямі самасці, памяці, цяперашняга, будучага, інавацыяў і прадуктыўна ўзаемадзейнічаць з гісторыяй?

Настасся Колас нарадзілася ў 1980 годзе ў Мінску, жыве ў Нью Йорку.

Мастачка інтэрдысцыплінарнага кірунку, працуе ў жанры відэа- і аўдыаінсталяцыі.

Скончыўшы Беларускі рэспубліканскі каледж мастацтваў і Універсітэт Раерсана ў Таронта, Анастасія распачала кар'еру ў модзе. Некалькі гадоў працавала ў Парыжы і Лондане, а ў 2008 пераехала ў Нью-Йорк, дзе і засяродзілася на працы ў сферы мастацтва і новых медыяў. Анастасія з'яўляецца кандыдатам на магістарскую ступень у Bard College Milton Avery School of The Arts. Выстаўлялася на Loop Video Art Festival у Барселоне, Forest Fringeу Эдынбургу, Anthology Film Archives і NEWD Art Show у Нью-Йорку.

"Натуральныя прычыны" яе першая персанальная выстава.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы