3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Дзённік Просьбіта

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. – сб.: 11.00 – 19.00
Жанр Живопись

27 кастрычніка 2015 года а 17-ай гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу “Дзённік Просьбіта” мастака Марэка Ормандзіка. Выстава арганізавана ў супрацоўніцтве з Пасольствам Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь з дапамогай галерэі “Артплац”. Куратар – Пэтэр Мільчак.

Выстава “Дзённік Просьбіта” вядомага славацкага мастака Марэка Ормандзіка – плён сяброўскіх адносін з Беларуссю яе куратара Пэтэра Мільчака: выкладчыка, перакладчыка і паэта, які некалькі год працаваў у Мінску. 

“Марэк Ормандзік, лічыць куратар Пэтэр Мільчак, – гэта адзін з самых выбітных і самабытных славацкіх творцаў сярэдняга пакалення. Асноўную частку яго беларускага праекта склалі творы з нізкі “Святыя за вёскай”, што дазволіла прадставіць Ормандзіка, як аўтара маштабных жывапісных цыклаў, асобу надзвычай заглыбленую і экспрэсіўную. Нізка стваралася мастаком на працягу амаль трох гадоў. Час ад часу, у пэўным сэнсе “дзённікавым спосабам”, ён вяртаўся да малявання асобы, якую назваў Просьбітам. На творах паўтараецца профільная постаць укленчанага мужчыны са складзенымі, як пры малітве, рукамі. Акрамя аднолькавага матыву творы з нізкі яднаюць фармат, каларыт і манера накладання фарбы. Але ў выглядзе постацяў адлюстроўваюцца самыя розныя станы душы – ад пакоры, падатлівасці, адданасці ажно да рабскай падпарадкаванасці. Разам з тым у выявах прысутнічае шчырая просьба, заклік, жаданне... Мажліва, што мы і сапраўды сустракаемся са святымі. А мажліва і не. Бо над галавой мыжчыны калі і лунае німб, то німб падазроны, чорны…

Спалучэнне гэткіх “аднолькавых” карцін у рамках адной нізкі, з аднаго боку, падмацоўвае сілу і глыбіню споведзі яе аўтара, а з другога боку, дэманструе нам яе адноснасць. А магчыма, што гэта і першае, і другое адначасова”.

Марэк Ормандзік

Нарадзіўся 19 снежня 1968 года. Жыве і працуе ў Браціславе, Славакія. У 1993-м годзе скончыў у Браціславе Акадэмію выяўленчых мастацтваў і дызайну. Экспанавацца пачаў у 1991-м годзе. З’яўляецца ўдзельнікам шэрагу прэстыжных міжнародных праектаў на радзіме, а таксама ў Чэхіі, Германіі, Румыніі, Балгарыі, Польшчы, Расіі, Аўстрыі, Італіі, Францыі, Японіі і ЗША.

Выстава працягнецца па 14 лістапада 2015 года.

Партнёр Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь – ЗАО “Альфа-Банк”.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Дзённік Просьбіта» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по пр-ту Независимости, 47».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.