3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Іншыя паралелі

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. - вс.: 11.00 – 20.00
Жанр Живопись

22 кастрычніка 2015 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё арт-праекта “Іншыя паралелі”, на якім будуць прадстаўлены жывапісныя творы членаў манументальна-декаратыўнай секцыі Беларускага саюза мастакоў.

Так ці інакш, але кожны мастак непаўторны. У працэсе пошуку ўласнай індывідуальнасці і раскрыцця дадзенага яму ад прыроды таленту, кожны праходзіць свой шлях. Сцежка, па якой рухаецца творчая асоба, уяўляе сабой цэлы сусвет, які існуе і развіваецца па сваіх законах. Таму, колькі ў свеце мастакоў, столькі і сусветаў; колькі сусветаў, столькі і паралельных прамых. Вядома, што паралельныя ніколі не перасякаюцца. Аднак, у неспасціжным да канца іншым свеце мастацтва гэта не так. Яны ... перасякаюцца! 

З аднаго боку, кожны з удзельнікаў арт-праекта валодае ярка выяўленай творчай індывідуальнасцю, якая праяўляецца ў дачыненні мастака да рэальнасці і яе праламленні ва ўласным мастацтве, выбары пластычнай мовы, колеравага вырашэння, ступені рэфлексійнасці аўтара і г.д. Пры гэтым, часта для прадстаўнікоў сярэдняга пакалення мастакоў, прадстаўленых у экспазіцыі, важна стылістычная цэласнасць твора, падпарадкаванне выразных сродкаў асноўнай ідэі, даступнасць у прачытанні галоўнага вобразу. Для моладзі ж найбольш характэрна імкненне да метафарычнасці мовы, насычэння твораў сімвалічнымі пластамі, гульні з сэнсамі.

І ўсё ж, гэтыя выдатныя «сусветы», іншыя паралелі маюць кропкі судакранання. У экспазіцыйнай прасторы суседнічаюць творы выкладчыкаў і іх вучняў, якія таксама сталі ўжо прафесійнымі мастакамі. Іх аб'ядноўвае высокая прафесійная падрыхтоўка, якая грунтуецца на традыцыях беларускай школы жывапісу, а таксама імкненне асэнсаваць спадчыну нацыянальнай гісторыі мастацтваў і бліскучая здольнасць да адаптацыі ўплыву іншых культур і іх артэфактаў ва ўласнай творчасці.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Іншыя паралелі» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.