3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Людміла Русава. Татальны перформанс

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт.-сб.: с 11.00 до 19.00; вс.-пн.: выходной
Жанр Видео, Фото
Стоимость входа

Свободный

З архіваў: Мастацкага музея ў Віцебску, Аляксея Андрэева, Ірыны Бігдай (Галерэя "Шостая лінія"), Юрыя Іванова, Юрыя Ігрушы (BelFilm Group), Артура Клінава («pARTisan»).

Імя мастачкі Людмілы Русавай (1954 — 2010), яскравай прадстаўніцы беларускага сучаснага мастацтва 1980-1990 гадоў, ужо неаднаразова ўзнікала ў культурнай прасторы Беларусі. Яе жывапісныя палотны і габелены выстаўляліся ў Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску і ў Мастацкім музеі ў Віцебску, а ў мінулым траўні ў межах праекта «Мінск. Нонканфармізм 1980-х» было прадстаўленае відэа яе перформансаў, якія да гэтага часу з’яўляюцца амаль што невядомымі шырокай публіцы. Хоць менавіта яе імя звязваюць са з’яўленнем мастацтва перформансу ў Беларусі.

Выстава "Людміла Русава. Татальны перформанс" сфакусаваная менавіта на гэтай дзейнасці мастачкі: у экспазіцыю ўвайшла прэзентацыя яе знакавых прац — ад перформанса "Уваскрашэння Казіміра" (1987, сумесна з Ігарам Кашкурэвічам) да відэа "Тыраж адсутнасці" (2001). Зразумела, дакументацыя не ў стане перадаць сам перформанс, заснаваны ў першую чаргу на ўнікальных перажываннях творцы і гледача. Тым не менш спадзяемся, што выстава зможа расказаць пра тую неверагодную энергетыку, уласцівую "жэстам" Людмілы Русавай, для якой мастацтва не было сродкам, але было мэтай, і таму, падаецца, усё сваё жыццё яна пераўтварыла ў татальную прастору перформансу.

Тэхнічны партнёр: Кампанія «Huawei».

Партнёры праекта: BelFilm Group, Мастацкі музей у Віцебску, Галерэя "Шостая лінія", Платформа перфарматыўных практык "зЕрне".

Дызайн плаката: Сяргей Шабохін.З архіваў: Мастацкага музея ў Віцебску, Аляксея Андрэева, Ірыны Бігдай (Галерэя "Шостая лінія"), Юрыя Іванова, Юрыя Ігрушы (BelFilm Group), Артура Клінава («pARTisan»).

Імя мастачкі Людмілы Русавай (1954 — 2010), яскравай прадстаўніцы беларускага сучаснага мастацтва 1980-1990 гадоў, ужо неаднаразова ўзнікала ў культурнай прасторы Беларусі. Яе жывапісныя палотны і габелены выстаўляліся ў Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску і ў Мастацкім музеі ў Віцебску, а ў мінулым траўні ў межах праекта «Мінск. Нонканфармізм 1980-х» было прадстаўленае відэа яе перформансаў, якія да гэтага часу з’яўляюцца амаль што невядомымі шырокай публіцы. Хоць менавіта яе імя звязваюць са з’яўленнем мастацтва перформансу ў Беларусі.

Выстава "Людміла Русава. Татальны перформанс" сфакусаваная менавіта на гэтай дзейнасці мастачкі: у экспазіцыю ўвайшла прэзентацыя яе знакавых прац — ад перформанса "Уваскрашэння Казіміра" (1987, сумесна з Ігарам Кашкурэвічам) да відэа "Тыраж адсутнасці" (2001). Зразумела, дакументацыя не ў стане перадаць сам перформанс, заснаваны ў першую чаргу на ўнікальных перажываннях творцы і гледача. Тым не менш спадзяемся, што выстава зможа расказаць пра тую неверагодную энергетыку, уласцівую "жэстам" Людмілы Русавай, для якой мастацтва не было сродкам, але было мэтай, і таму, падаецца, усё сваё жыццё яна пераўтварыла ў татальную прастору перформансу.

Тэхнічны партнёр: Кампанія «Huawei».
Партнёры праекта: BelFilm Group, Мастацкі музей у Віцебску, Галерэя "Шостая лінія", Платформа перфарматыўных практык "зЕрне".
Дызайн плаката: Сяргей Шабохін.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Людміла Русава. Татальны перформанс» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по пр-ту Независимости, 47».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.