3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Прарыў

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. – вс.: 11.00 – 19.00; пн.: выходной
Жанр Акварель, Батик, Выставка гобеленов, Живопись
Стоимость входа

50 000 руб.,
студенты - 30 000 руб.,
школьники. пенсионеры - 20 000 руб. 

9 кастрычніка 2015 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Ніны Пілюзінай “Прарыў”. Назву выставе дала вядомая аднайменная серыя работ мастачкі, якая ўражвае гучнасцю акцэнтаў і асацыяцый. 

Творчасць Ніны Пілюзінай даволі разнастайная і разнапланавая. Яна аднолькава плённа працуе ў тэхніках габелена, батыка, акварэлі, пастэлі і алейнага жывапісу. Кожны від мастацтва выяўляе іншыя пласты мыслення творцы і яе мастацка-вобразнага асэнсавання рэчаіснасці.
Найбольш яскрава мастачка праявіла сябе ў габелене. Аб гэтым сведчыць і высокая ўзнагарода яе Дзяржаўнай прэміяй за габелен “Кліч зямлі” для Урадавай залы Палаца Рэспублікі. 

Габелены Ніны Пілюзінай спалучаюць у сабе нацыянальную традыцыю і вопыт айчыннай і сусветнай культуры. Экспазіцыя выставы наглядна дэманструе гэтую сувязь: традыцый і сучасных тэндэнцый. Мастачка, выкарыстоўваючы самыя розныя ноў-хаў у галіне тэкстыльнага дызайну (матэрыялы, перадавыя метады і тэхналогіі), камбінуючы іх арыгінальным чынам, імкнецца не толькі адпавядаць духу XXI стагоддзя, але і захаваць нацыянальны самабытны каларыт беларускага габелена – выразную пазнавальнасць нацыянальнай школы тэкстылю сярод іншых сучасных школ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Еўропы.

Мастачка шмат эксперыментуе з формай, колерам, фактурай, выкарыстоўвае розныя матэрыялы. Колер і каларыт з’яўляюцца вельмі моцным сродкам выказвання аўтара, а таксама актыўным элементам уздзеяння на гледача. Кампазіцыі дасягаюць моцнага эмацыянальнага накалу. Габелены Ніны Пілюзінай ствараюць пластычнае асяроддзе, правакуюць асацыятыўнае мысленне, здольны нараджаць мноства прачытанняў. Так, працы аўтара падпарадкоўваюцца ўжо не толькі правілам жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, але таксама становяцца часткай трактоўкі экспазіцыйнай прасторы.

Пераасэнсаваўшы, прапусціўшы праз сваё арыгінальнае светаўспрыманне, мастачка прынесла ў ХХІ стагоддзе новы погляд на габелен, на яго ролю ў кантэксце дэкаратыўнага і пластычнага мастацтва. 

Выстава “Прарыў” прэзентуе каля 140 работ Ніны Пілюзінай. Экспазіцыя ўключае габелены, батыкі і акварэлі. Калі габелены мастачкі даволі канструктыўныя і дэкаратыўныя, то ў батыках і акварэлях найбольш яскрава праяўляюцца лірычныя ноткі перажыванняў аўтара.

Ніна Пілюзіна нарадзілася 25 жніўня 1944 года.
Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў вёсцы Доўгавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
1959-1963 гг. навучанне ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К.Глебава.
1963-1968 гг. навучанне ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
3 1966 г. удзельніца мастацкіх выставак і міжнародных пленэраў у Беларусі, Бельгіі, Германіі, Іране, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, Украіне.
3 1978 г. сябра Беларускага саюза мастакоў.
2005 г. – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за цыкл габеленаў для Палаца Рэспублікі.
Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, у фондах Беларускага саюза мастакоў, Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Цэнтры культуры мікрараёна Кунцаўшчына (Мінск), Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава, Музеі народнай славы (Мядзель), Баранавіцкім краязнаўчым музеі, у Музеі-запаведніку "Царыцына" (Масква), мастацкіх музеях Белгарада і Бранска (Расія), у Музеі незалежнасці Польшчы (Варшава), а таксама ў прыватных зборах і калекцыях у Беларусі, краінах СНД і Еўропы.
Аўтар 13 персанальных выстаў.
Працуе ў тэхніках габелена, батыка, акварэлі, тэмперы, гравюры.
У 2010-2011 гг. кіравала працай над копіяй унікальнага габелена XVII ст. (арыгінал захоўваецца ў г.Небароў, Польша), прысвечанага Мікалаю Радзівілу Чорнаму, для Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля.
У 1999 годзе пра творчасць Н.Пілюзінай быў зняты документальны фільм "Безыменная таямніца".

З інфармацыяй пра мінулыя, дзеючыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Прарыў» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.