3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Калевала вачыма рускіх мастакоў

Мероприятие уже прошло

Время работы ежедневно с 10:00 до 18:00
Жанр Декоративно-прикладное искусство, Живопись

У аснове «Калевалы» ляжаць карэла-фінскія вершы і песні, сабраныя і апрацаваныя вядомым фінскім паэтам Эліясам Лёнрутам (1802–1884). Даследчыку, які збіраў эпічныя песні ў рунах, спатрэбілася здзейсніць 11 падарожжаў па Фінляндыі і расійскай Карэліі. З часу першай публікацыі да нашага часу, фінскі эпас быў перакладзены больш чым на 60 моў свету. У кастрычніку 2015 года будзе апублікаваны першы пераклад на беларускую мову.


У праекце прынялі ўдзел сем мастакоў: Ігар Баранаў, Наталля Ягорава, Антаніна Юфа, Аляксандр Навасёлаў, Сяргей Цярэнцьеў, Таццяна Чурсінава і Ірына Затулоўская. Праца ішла пад дэвізам “Калевала нас аб’ядноўвае”. Кожны мастак выбраў для інтэрпрэтацыі пэўны міф, гісторыю або персанажа «Калевалы». У 2014 годзе выстава “Калевала вачыма рускіх мастакоў” прайшла ў шэрагу гарадоў Расіі, у 2015 г., пасля экспанавання ў Фінляндыі, выставу зможа ўбачыць і беларуская публіка.

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы далучаецца да праекту «Калевала» першым на Беларусі не выпадкова. Бо такім жа нястомным падарожнікам, як Эліяс Лёнрут, быў Янка Купала, які наведаў не адну прыгожую мясціну ў розных краінах свету. Але асобнае месца Янка Купала надаваў Фінляндыі. У 1910 годзе ён з сябрамі наведваў разнастайныя фінскія мясціны. У хуткім часе ў газеце “Наша Ніва” з’явіўся яго верш “Над Іматрай”, а таксама апісанне падарожжа “З Фінляндыі”, у якіх прыводзіцца захапленне цудоўнымі традыцыямі і краявідамі Фінляндыі, у падарожных нарысах узгадваецца мясцовая легенда пра вадаспад Іматра. Пасля знаёмства з чароўнымі мясцінамі паэт прызнаваўся, што яму “так не хацелася расставацца, як бы тут нешта сваё дарагое, роднае кідаў”.

Арганізатарамі выставы выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Таварыства «Калевала» (Хельсінкі), Інстытут Фінляндыі (Санкт-Пецярбург), Аддзяленне пасольства Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Калевала вачыма рускіх мастакоў» в Гомеле, место проведения выставки  - «Картинная галерея Г.Х.Ващенко».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.