3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Слонім - сядзiба Музаў

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.-вс.: 09:00-18:00, пн.: выходной
Жанр Живопись
Стоимость входа

5 000 - 10 000 руб.

Сёлета ўся цывілізаваная супольнасць свету святкуе 250-годдзе з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага (1765 – 1833), вялікага патрыёта нашай Радзімы, кампазітара, палітычнага і грамадскага дзеяча свайго часу. Слонім, дзякуючы мецэнатам з роду Агінскіх, быў сапраўдным цэнтрам прагрэсіўнай мастацкай культуры. 

З нагоды слаўнага юбілею беларускія мастакі аб’ядналі свае намаганні і наладзілі ў былой сядзібе Агінскіх мемарыяльную выставу. Сябры суполкі “Арт-Слонім” Васіль Грыневіч, Яўген Іваноў, Казімір Кулеш, Леанід Богдан, Алесь і Марыя Стацэнкі, Андрэй Сідараў, Уладзімір Макарэвіч падрыхтавалі сапраўдную сімвалічную панараму горада і наваколля, дзе бавілі свой час, шукалі і знаходзілі творчае натхненне вялікія прадстаўнікі вядомага княжацкага роду Агінскіх. 

Мастакі суполкі “Абуджэнне” з Мінска і Узды Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка прапануюць свае новыя творы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Міхала Казіміра і Міхала Клеафаса Агінскіх ў музычнай, палітычнай і грамадскай сферы, беларускім мясцінам, якія захоўваюць памяць пра вялікія часы творчага росквіту барока, класіцызму і рамантызму.
Увазе гледачоў таксама прапануецца серыя італьянскіх краявідаў. Як вядома, Міхал Клеафас Агінскі апошні перыяд свайго жыцця правёў у Фларэнцыі. У Слоніме ўпершыню дэбютуюць перад аматарамі мастацтва маладыя мастакі творчай арт-майстэрні Уладзіміра Сайко, якія таксама прысвячаюць у графіцы і жывапісе сваё творчае бачанне значнасці плённай дзейнасці Агінскіх. 

Гэта – Анастасія Кунец, Анастасія Чмялёва, Уладзіслаў Шуцько. Лепшыя творы мастакоў пасля завяршэння выставы будуць падараваны Слонімскаму краязнаўчаму музею, каб пакласці грунтоўную аснову творчай калекцыі, прысвечанай слаўным дзеячам нашай айчыннай культуры. Сучасныя мастакі шчыра ўпэўнены, што Слонім, як і ў былыя часы, перажывае сваё культурнае адраджэнне і стварае натхняльную атмасферу, у якой вольна і дастойна адчуваюць сябе ўсе шчырыя і шляхетныя музы творчасці.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Слонім - сядзiба Музаў» в Гродно, место проведения выставки  - «Слонимский районный краеведческий музей им. И.И. Стобровского».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.