3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Відзежы

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. – сб.: 11.00 – 19.00
Жанр Фото
Стоимость входа

Школьники – 10 000 руб.;
студенты и пенсионеры – 15 000 руб.;
остальные категории – 30 000 руб.

1 кастрычніка 2015 года ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр-т Незалежнасці, 47) пачне сваю работу персанальная выстаўка Густава Сагорскі (Gustavo Sagorsky) «Відзежы». 

Праект арганізаваны Пасольствам Ізраіля ў Беларусі.
Выстаўка праходзіць у рамках Месяца фатаграфіі ў Мінску.

«Відзежы» Густава Сагорскі — гэта artist book, якая складаецца з фатаграфій, створаных аўтарам у перыяд з 2009 па 2013 гг. Сагорскі збірае паўсядзённыя прадметы, і з дапамогай фотаапарата дае ім новае жыццё. У кнізе даследуецца пытанне стасунку аб'екта і фатаграфічнай выявы. Інтэрпрэтацыі моманту, адчуванні таго, што стаіць за выявай, увесь час змяняюцца. Адхіленні і новыя камбінацыі, узнікаючы, праяўляюць дзіўную сілу знойдзеных прадметаў, але пры гэтым фатаграфічныя адбіткі не хаваюць іх паходжання.

«У сваёй серыі «Відзежы» Густава Сагорскі шукае духоўную сутнасць і сапраўды імкнецца спаймаць тое, што напаўняе яго свет радасцю. Гэтыя фотаздымкі стрыманыя і часам суровыя, але разам з тым яны ўвасабляюць захапленне аўтара пошукам інтуітыўных візуальных адкрыццяў, якія ўзбагачаюць наш паўсядзённы досвед. Абстрагаваныя ад свайго кантэксту, яны ператвараюцца ў разважанні пра ўзаемасувязь паміж фатаграфіяй і скульптурай, узаемнае ператварэнне выявы ў аб’ект і наадварот. Нават пакінутае і забракаванае робіцца помнікам чалавечай гісторыі, яе сумных альбо пацешных паваротаў, і ў вачах Сагорскі ператвараецца ў сімвал, які застаецца жыць. Трэска, пляма, шнар, разбітае шкло — фізічныя сляды дзейнічаюць як напаміны пра тое, што адбылося, альбо бачанні таго, што магло быць. 

У арыгінале праект мае назву Apparition, што можна перакласці і як «відзеж», і як «з’ява», і як «бачанне». Гэтае слова ў англійскай мове мае цікавую гісторыю. Першапачаткова яно выкарыстоўвалася ў адносінах да боскага адкрыцця, але неўзабаве атрымала больш зямныя значэнні, сканцэнтраваныя на здольнасці бачыць і працэсе бачання. З цягам часу слова стала асацыявацца і з чаканым з’яўленнем бачнага аб’екта, і з нечаканым прыходам прывіду або фантому. Такім чынам, гэтае слова перасякае сферы вядомага і невядомага, матэрыяльнага і нематэрыяльнага, і, можна сказаць, адносіцца ў цэлым да таго, чым нешта здаецца, а не ёсць на самой справе — ці, у вобразах Сагорскі, ва ўспрыманні ісціны за бачнай рэальнасцю».
Джордан Рокфард

Густава Сагорскі
Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Аргенціне. Жыве і працуе ў Іерусаліме, Ізраіль.
2005-2007 – магістратура, мастацкі факультэт, Акадэмія мастацтваў і дызайну Бецалель, Тэль-Авіў
2000-2004 – бакалаўрыят, фатаграфія, Акадэмія мастацтваў і дызайну Бецалель, Іерусалім
1998-1995 – сацыяльная камунікацыя, кафедра сацыялогіі даследаванняў, Універсітэт Буэнас-Айрэс
Персанальныя выстаўкі
2015 – «Correspondences», міжнародная галерэя «Uarts», Філадэльфія, ЗША
2014 – «Study of a Longtime Relationship through Photography», Іерусалімскі дом мастака, Іерусалім, Ізраіль
2014 – «Nerve», Іерусалімскі дом мастака, Іерусалім, Ізраіль
2014 – «Apparitions», Нацыянальная галерэя, Ташкент, Узбекістан
2014 – «Les Parcs Nationaux du Congo», Галерэя фатаграфіі, Школа мастацтваў Хамідраша, Ізраіль
2012 – «Lev Talpiot», Галерэя «Куб», Sadnaot Ha Omanim, Іерусалім, Ізраіль
2012 – «Le Chat Cache», Алея фатаграфіі Муслала, Іерусалім, Ізраіль
2009 – «HolidaysIn», Галерэя сучаснага мастацтва Хедер, Тель-Авіў, Ізраіль
2008 – «People Observing», Іерусалімскі дом мастака, Іерусалім, Ізраіль
http://www.gustavosagorsky.com/

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Відзежы» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.