Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Праекты Марыны Дрожжа-Сабоўскай «Усё гэта мая віна» і «Каханне. Толькі ты і я»

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. – сб.: 11.00 – 19.00
Жанр Фото
Стоимость входа

Школьники – 10 000 руб.;
студенты и пенсионеры – 15 000 руб.;
остальные категории – 30 000 руб.

29 верасня 2015 г. а 17-ай гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё двух праектаў Марыны Дрожжа-Сабоўскай «Усё гэта мая віна» і «Каханне. Толькі ты і я». Куратар праектаў – Таццяна Кандраценка. 

Выстаўкі праходзяць ў рамках Месяца фатаграфіі ў Мінску.

Марына Дрожжа-Сабоўска прадстаўляе два аўтарскія праекты: «Усё гэта мая віна» і «Каханне. Толькі ты і я». Выкарыстоўваючы ўласныя фатаграфіі, відэацытаты і малюнкі, Дрожжа-Сабоўска апавядае інтымныя гісторыі адразу ў двух рэгістрах — рэальным і ўяўным. Яна накладае абедзве версіі адну на адну — і рэальнае з уяўным уступаюць у абмен. Тое, што атрымліваецца, у аднолькавай ступені можа быць расцэнена і як містыфікацыя, і як аскепкі псіхааналітычных пошукаў.

У праектах як быццам сутыкаюцца лбамі пародыя і споведзь. Чаканні аматараў меладрамаў, так відавочна справакаваныя назвамі, аказваюцца апраўданымі, але фарс і іронія сплятаюцца з глыбокім экзістэнцыяльным і псіхааналітычным даследаваннем. Тэмы віны і кахання знаходзяцца тут у самым блізкім суседстве. Больш за тое, аўтар усталёўвае паміж гэтымі паняццямі зону неадрознага, як калі б яны дасягнулі кропкі, дзе пачынаецца абсалютнае сумежжа і перацяканне.

Марына Дрожжа-Сабоўска (1981) — беларуская мастачка, фатограф, аўтар відэаінсталяцый. Скончыла Познаньскую акадэмію мастацтваў, аддзяленне «Мультымедыйныя камунікацыі». Удзельнічае ў групавых і персанальных выстаўках з 2009 года, сярод іх: «Formy zamieszkiwania» («Формы жыцця»), галерэя «Aula», Познань, 2011; «To coś» («Гэта штосьці»), галерэя «FF», Лодзь, 2013; «Generation Y» («Пакаленне Y»), «OFF Festival», Браціслава, 2013. 

Жыве і працуе ў Познані (Польшча).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы