Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Сакрэты тэатральнай грымёркі

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. – сб.: 9.00 – 19.00
Жанр Тематическая выставка, Фото

Грым (франц. grime. “падмалёўваць твар”), мастацтва змянення вонкавага выгляду акцёра з дапамогай грыміравальных фарбаў, пластычных налепак і наклеек, прычоскі, пастыжорных вырабаў (парыка, вусоў, барод, бакаў і інш.); адзін са сродкаў стварэння акцёрскага вобраза, знешняга пераўвасаблення акцёра. Грымам называюць і спецыяльныя касметычныя сродкі, а таксама налепкі, накладкі і інш., якімі карыстаюцца акцёры. 

У мастацтве грыма ўмоўна вылучаюць два этапы: пошук і тэхнічнае яго выкананне. Знойдзены ў працэсе пошуку і добра выкананы грым, уплывае на творчае самаадчуванне акцёра, часта дае штуршок да вырашэння ролі. Як адзін з мастацка-выразных сродкаў акцёра, грым з’яўляецца завяршальным этапам яго работы над роляй. Грым садзейнічае вобразнаму вырашэнню спектакля, разам з касцюмам, дэкарацыямі, асвятленнем і рэквізітам стварае яго зрокавы вобраз. Як творчы працэс, ў час рэпетыцыйнай работы грым праходзіць усе этапы ў той паслядоўнасці, як і ўся праца над роляй, канчаткова замацоўваецца на генеральнай рэпетыцыі. У працэсе спектакля пры ўзбагачэнні сцэнічнага вобраза новымі рысамі ўдакладняецца і грым.

На выстаўцы прадстаўлены фотаздымкі вядомых беларускіх артыстаў у грыме, эскізы грыма мастакоў сцэнографаў А.Марыкса і А. Грыгар’янца, грымёрны столік, сцэнічныя касцюмы і аксесуары Л.П.Александроўскай, грымёрны столік М.М.Яроменкі, мемарыяльныя рэчы нардных артыстак Беларусі С.М.Станюта, Г.К.Макаравай, В.М.Пола, А.І.Клімавай і інш. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы