3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выставка графики и фотографии «Падляшша»

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.-вс.: 10:00-19:00, пн.: выходной
Жанр Графика, Фото

Вернісаж адбудзецца 18 верасня ў 17.00 

Выстава складаецца з двух частак: графіка Уладзіслава Петрука і фатаграфіі «Падляшша ў аб'ектыве 10».

УЛАДЗІСЛАЎ ПЕТРУК – адзін з найбуйнейшых графікаў-дакументалістаў Падляшша. Выдаў больш за паўсотні збораў з рысункамі архітэктуры і прыроды рэгіёна.

Багаты архіў графікі Уладзіслава, выкананай тушшу і пяром, з’яўляецца адной з найбуйнейшых калекцый мастацкай дакументацыі архітэктуры і прыроды Падляшша.

Шмат аб’ектаў, якія захаваў ў сваіх малюнках, ужо не існуюць. Захапляючыся знікаючым краявідам драўлянай архітэктуры, дойліцтвам вёсак і мястэчак, прыродаю рэгіёна Уладзіслаў Петрук паказвае мінулае, сучаснае, дух шматкультурнасці (касцёлы, цэрквы, сінагогі і мячэці) рэгіёна.

Працы мастака адрозныя. Характэрная рыса – падрабязнасць. Да таго – добрая кампазіцыя, выразнасць першага і смелае развіццё далейшых планаў, а таксама небывалае ўменне прадстаўляць розныя матэрыялы пры дапамозе сціплай прылады – пяра.

«ПАДЛЯШША Ў АБ'ЕКТЫВЕ 10» - выстава па выніках 10-га конкурсу фатаграфіі ім. Віктара Волкава (2014) з фондаў Музея і цэнтра беларускай культуры ў Гайнаўцы. Фотаконкурс арганізуецца Музеем і цэнтрам беларускай культуры ў Гайнаўцы на працягу 10 гадоў, які носіць імя вядомага фатографа Віктара Волкава.

На працягу існавання конкурсу яго арганізатары сабралі багаты фотаматэрыял аб рэгіёне, яго асаблівай архітэктуры, прыродзе, шматнацыянальнасці - каля паўтары тысячы работ.

У першую чаргу Падляшша асацыіруецца з прыгожай прыродай - Белавежскай і Кнышыньскай пушчамі, разлівамі рэк Бебжы і Нарвы, жывёльным светам, але таксама і прыгожай драўлянай архітэктурай і людзьмі. Менавіта гэтыя вобразы і дамінуюць на фотаздымках.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выставка графики и фотографии «Падляшша»» в Гродно, место проведения выставки  - «Гродненский выставочный зал».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.