3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Паланэз

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — вс.: c 11:00 до 19:00; пн.: выходной
Жанр Графика, Декоративно-прикладное искусство, Дизайн, Живопись, Скульптура
Стоимость входа

20 000 руб.,
студенты, пенсионеры - 10 000 руб.,
школьники - 5 000 руб.

23 верасня 2015 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё Рэспубліканскай мастацкай выставы “Паланэз”, прысвечанай 250-годдзю славутага сына беларускай зямлі Міхала Клеафаса Агінскага.

Песня, ляці ў далёкі шлях, кіруе ў небе белы птах,
Што ведае, дзе мой бацькоўскі дом
Ён бачыць тую  верную каханую, што мне наканавана
У садзе пад галінай бэзу чуліся нам гукі паланезу…

Вячаслаў Шарапаў
БДА”Песняры”


Знакаміты кампазітар і музыкант, выдатны дзяржаўны дзеяч і дыпламат з’яўляецца надзвычай прыцягальнай постаццю для творчага асэнсавання яго асобы, а таксама даследвання пакінутай ім культурнай спадчыны. 2015 год аб’яўлены UNESCO годам Міхала Клеафаса Агінскага, што падкрэслівае яго значнасць у сусветнай мастацкай культуры.

Творчасць кампазітара, яго жыццё, абвеянае рамантычным духам, спалучанае з героікай змагання, прыцягвае ўвагу беларускіх творцаў. Яму прысвечана эсэ Уладзіміра Караткевіча “Песня Паўночных Афін”, опера Алега Залётнева “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт”, дакументальны фільм “Паланэз ля-мінор” рэжысёра Віктара Дашука, знакаміты паланэз паслужыў эмацыянальнай дамінантай у мастацкім фільме для дзяцей “Паланэз Агінскага” рэжысёра Льва Голуба.

З нагоды адметнай для Беларусі падзеі мастацкая супольнасць ладзіць выставу “Паланэз”, якая прэзентуе работы знакамітых беларускіх мастакоў, а таксама маладых творцаў.
Лейтматывам выставы стаў неверагодна пранікнёны, напоўнены любоўю да Бацькаўшчыны сусветна вядомы музычны твор “Развітанне з Радзімай”. Музыка паланэза літаральна ахінае выставачную прастору – нібы гучыць у лірычных беларускіх пейзажах і вытанчаных дэкаратыўных кампазіцыях, прачытваецца ў асацыятыўна-сімвалічных палотнах, набірае моц у рытмічна-структурыраваных лініях арт-аб’ектаў. 

Экспазіцыя зацікавіць шырокае кола наведвальнікаў, бо ўключае розныя віды выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіку, скульптуру, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, а таксама дызайн. На выставачнай плошчы ў 1 200 м² прадстаўлена каля 250 работ больш чым 60 аўтараў. Усе работы аб’ядноўвае прыналежнасць да беларускай школы выяўленчага мастацтва. У кожнай з іх зашыфраваны ўнікальны код беларускай нацыі. 

Выстава “Паланэз” яскрава сведчыць аб тым, што для беларускіх творцаў Міхал Клеафас Агінскі з’яўляецца не проста выдатнай гістарычнай асобай, персанажам са школьных падручнікаў. У работах мастакоў, натхнёных яго творчасцю, відавочна існаванне непарыўнай сувязі мінулага і сучаснага, адчуваюцца імпульсы новага жыцця беларускай спадчыны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Паланэз» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.