3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Аб`ект – кераміка

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00
Жанр Керамика
Стоимость входа

15 000 руб.,
студенты - 10 000 руб.,
школьники - 5 000 руб.

8 верасня 2015 г. а 17-ай гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі керамікі Ганны Амбросавай і Вольгі Сямашка «Аб`ект - кераміка». 

«Адчуванне прыгажосці заўжды блакіруецца дакладнай выявай аб’екта, таму аб’ект павінен абстрагавацца ад усякай канкрэтыкі».
Піт Мандрыян


Керамічныя вырабы, прадстаўленыя на выстаўцы, фармальна знаходзяцца ў межах сучасных тэндэнцый. Наватарскія па задуме і выкананню, яны ствараліся з выкарыстаннем старажытных беларускіх тэхналогій – ручная фармоўка, дымленне, абвара, і розныя іх спалучэнні. Гліна тут не змяняе сваю сутнасць і застаецца глінай, нават калі праз прасцейшую форму выяўляе самы складаны змест, калі мяккасць і пластычнасць нараджаюць непадатнасць і цвёрдасць. Гэта дэманструюць прэзентуемыя керамічныя аб’екты. Усе работы створаны Ганнай Амбросавай і Вольгай Сямашка за апошнія пяць гадоў, асобныя творы распрацаваны непасрэдна для гэтай выстаўкі. 

«Аб’ектам нашых творчых даследаванняў з’яўляецца кераміка. Мы імкнемся раскрыць своеасаблівасць спецыфічных прыёмаў у формаўтварэнні керамічнай пластыкі, яе дэкорную разнастайнасць і асацыятыўнасць», – кажуць аўтары ў прамове да праекта.

Пры дапамозе керамічнай пластыкі мастачкі паказваюць трансфармацыю пачуццяў, формаў і станаў, прадметаў і ўяўленняў. Аднак самае галоўнае тое, што ў гэтым працэсе непарэдным ўдзельнікам з’яўляецца сам глядач. Таму што толькі дзякуючы назіральніку адбываецца прыгожая гульня – візуальны дыялог з творам, падчас якога і ўзнікае множнасць унікальных варыянтаў успрыняцця.

Ганна Амбросава

Нарадзілася ў 1984, г.Баранавічы, Беларусь.
1999-2003 – Дзяржаўны калледж мастацтваў, кафедра мастацкая кераміка, г.Гродна, РБ.
2003-2008 – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, кафедра ДПМ, мастак.
2008-2009 – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, кафедра тэорыі і гісторыі мастацтваў, магістр мастацтвазнаўства.
2011 – Стыпендыя Міністэрства Культуры Польшчы “Gaude Polonia”, г.Вроцлаў, Польшча.
З 2004 – ўдзельнік мастацких выставак ў Беларусі і за мяжой.
З 2014 – сябра Беларускага саюза мастакоў.

Вольга Сямашка
Нарадзілася ў 1982, г.Мінск, Беларусь.
2000-2005 – БДПУ імя М Танка, факультэт народнага мастацтва, педагог-мастак.
З 2004 – ўдзельнік мастацкіх выставак у Беларусі і за мяжой.
З 2012 – сябра Беларускага саюза мастакоў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Аб`ект – кераміка» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.