3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Трыпутнік

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. – вс. 12.00–23.00
Жанр Живопись
Стоимость входа

По читательскому билету или разовому пропуску (3 000 руб.) 

24 верасня ў 16.00 галерэя “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае на адкрыццё выставы жывапісу “Трыпутнік” Васіля Пешкуна, Ганны Сілівончык і Марыі Пяшкун. Выстава будзе працаваць да 21 кастрычніка.

Цёплае надвор’е, яркія колеры, водар лугавых красак , пяшчотны подых ветру, ціхі шэпт лесу і шматгалосны гоман мястэчак і вёсак, прыемную прахалоду крыніц і яскравы сонечны настрой прывезла з сабой з летніх пленэраў сям’я мастакоў: Васіль Пяшкун, Ганна Сілівончык і іх дачка Марыя Пяшкун.

Праца на прыродзе заўсёды вельмі карысная для творцы. Яна дае магчымасць знаёміцца з новымі мясцінамі і людзьмі, назіраць спантанныя і нечаканыя праявы сапраўднага жыцця, якое падказвае новыя сюжэты і тэмы, выступае як непасрэдны сааўтар мастака. Пры гэтым цікава як адны і тыя ж матывы мастакі падаюць па-свойму, прапускаючы праз прызму свайго асабістага суб’ектыўнага ўспрымання. У Васіля Пешкуна гэта жывыя і эмацыянальныя эцюды з натуры: пейзажы і нацюрморты. Ганна Сілівончык у сваіх твор ах, адштурхнуўшыся ад рэальнасці, пляце карункі асацыяцый, фантазій і мрой. Працы Марыі адрознівае дзіцячая непасрэднасць і шчырасць успрымання рэчаіснасці. У іх адчуваецца ўплыў абодвух бацькоў, але ж і праглядаюцца свае яскравыя адметнасці.

На выставе аматары жывапісу пабачаць карціны, створаныя падчас летніх вандровак па Беларусі. Толькі самыя новыя палотны, самыя свежыя ўражанні і фарбы прадстаўлены ў экспазіцыі. Трапіць у атмасферу бесклапотнага лета і здзейсніць невялікі віртуальны тур па беларускіх мясцінах можна будзе з 24 верасня па 21 кастрычніка ў галерэі “Панарама” .

Аб мастаках:

Васіль Пяшкун
www.peshkun.com
Нарадзіўся ў 1978 г. у Гомелі.
Скончыў Гомельскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці манументальны жывапіс.
З'яўляецца стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
З 2005 г. – сябра Беларускага саюза мастакоў.
Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, мае больш за дзесяць персанальных.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага рускага мастацтва ў Джэрсі Сіці (ЗША), беларускім пасольстве ў г. Будапешце (Венгрыя), прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Японіі, Италіі, Францыі.

Ганна Сілівончык
www.silivonchik.ru
Нарадзілася ў 1980 г. у Гомелі.
Зараз жыве і працуе ў Мінску.
У 1999 г. скончыла Рэспубліканскі ліцэй мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка, г. Мінск.
У 2007 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (аддзяленне станковага жывапісу), г. Мінск.
З 2008 г. з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў.
У 2009 г. узнагароджана медалём “Талент і прызванне” міжнароднага альянсу “Міратворац”.
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск, Беларусь), Музеі сучаснага рускага мастацтва (г. Джэрсі Сіці, ЗША), фондах Гомельскага палацава-паркавага ансамбля (г. Гомель, Беларусь), Ялабужскім дзяржаўным музеі-запаведніку (г. Ялабуга, Расія), а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Галандыі, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны і інш.

Марыя Пяшкун

Нарадзілася ў 2002г. у М інску.
Удзельніца пленэраў “У пошуках Атланыды” , пленэра імя Язэпа Драздовіча, некалькіх выставак па выніках пленэраў, выставачнага праекту “Маша і мядзведзі”.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Трыпутнік» в Минске, место проведения выставки  - «Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.