3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Плынь часу

Мероприятие уже прошло

Время работы ср. — пн.: c 11:00 до 18:30
Жанр Живопись, Тематическая выставка
Стоимость входа

50 000 руб.

“ПЛЫНЬ ЧАСУ” – выстаўка твораў мастакоў Беларусі, юбіляраў 2015 года ў рамках праекта “Нашы калекцыі”

Падобныя групавыя выставы сталі ў нашым музеі традыцыйнымі – яны ладзяцца з 2008 года. Гэта выстава ўжо дзявятая (раней было па некалькі асобных выстаў такога кшталту). Сёлета экспануецца каля 100 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва звыш 60 мастакоў ад 140 да 70 гадоў.

Юбілей – падстава ўспомніць вядомых і не вельмі вядомых мастакоў, убачыць іх эстэтычна каштоўныя і гістарычна цікавыя творы, якія часам дзесяцігоддзямі не бачыў ніхто, акрамя музейных супрацоўнікаў, і якія пасля выставы зноў вернуцца на паліцы сховішчаў. Мастакі, чые творы прадстаўлены ў экспазыцыі, мелі ці маюць розны ўзровень таленту ці яго рэалізаванасці, але кожны з іх распавёў пра свет, пра час, пра сябе, выяўляючы сваё бачанне светабудовы, свае прыхільнасці ў мастацтве і жыцці. Выстава ўключае лічаную колькасць твораў дасавецкага перыяду – пераважна работы 1920–2000-х гадоў. У асноўным жа адлюстраваны перыяд 1950–1980-х “класічнага”, ці хрэстаматыйнага, савецкага і познесавецкага мастацтва. Такім чынам, на выставе можна бачыць не толькі суквецце індывідуальнасцей, але і эвалюцыі парадыгмы (сістэмы ідэйна-пластычных якасцяў) ці парадыгмаў беларускага мастацтва ХХ стагоддзя.

Бадай, ці не кожны з удзельнікаў выставы так ці іначай, больш ці менш шырока вядомы аматарам айчыннага мастацтва на Беларусі. Амаль усе былі ці ёсць сябрамі Беларускага саюза мастакоў. Большая частка жыцця і творчасці некаторых праходзіла ў іншых месцах (М.Б. Айзенштата і В.М. Руцая, напрыклад, у Маскве). Самыя ж малавядомыя, напэўна, Яніслаў Валакіта і Уладзімір Гулецкі. Творы першага аўтара – шэраг апавядальных і ў той жа час трапяткіх ілюстрацый – захоўваюцца толькі ў нашым музеі. Мяркуецца, што гэтым псеўданімам карыстаўся мінскі канторшчык, літаратар і мастак Альберт Паўловіч. Уладзімір Гулецкі нарадзіўся ў Вілейцы, але яго жыццёвы шлях, які прайшоў пераважна ў Сібіры, скончыўся ў Растове-на-Доне. Некалькі яго жывапісных і графічных твораў трапілі ў музей з першай пасляваеннай выставы беларускага мастацтва, што адбылася ў 1944 годзе ў Маскве і ў 1945-м – у Мінску. У гады вайны мастак служыў у Цэнтральным штабе партызанскага руху.

Вельмі па-рознаму прадстаўлены экспаненты ў калекцыі музея (ад 1 твора да 80), таму так па-рознаму і колькасна яны прадстаўлены на выставе. Значныя работы некаторых аўтараў знаходзяцца таксама ў раздзеле беларускага мастацтва пастаяннай экспазіцыі ў новым корпусе музея – С.А. Каўроўскага, М.Б. Айзенштата, М.К. Сеўрука, А.А. Бембеля, А.С. Гугеля, М.Р. Залознага.

Гістарычныя эпохі – гэта свайго кшталту зніклыя “атлантыды”. І ў той жа час мінуўшчына не растае бясследна, яе духоўная і матэрыяльная прысутнасць адчуваецца і ўсведамляецца ў сучаснасці. Творы ж мастацтва быццам вокны, праз якія мы бачым іншыя часы-светы, іх справы, пачуцці і спадзяванні. Адметныя ад нашых знешне, а ўнутрана нярэдка вельмі падобныя.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Плынь часу» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный художественный музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.