3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава Томаша Кукаўскага і Бернардэтты Бенедысюк

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика
Стоимость входа

Свободный

25 жніўня 2015 года а 17-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску і Беларуская Дзяржаўная акадэмія мастацтваў запрашаюць на адкрыццё выставы ў Галерыі “Акадэмія”, дзе будуць прэзентаваны графіка Томаша Кукаўскага і Бернардэтты Бенедысюк (Беласток, Польшча). 

На экспазіцыі ў Мінску будуць прадстаўлены выбраныя каляровыя графічныя працы за апошнія 5 год творчай працы. У гэты перыяд мастакі эксперыментавлі з усімі групамі графічных тэхнік, як спалучаючы іх паміж сабой, так і выкарыстоўваючы кожную асобна. Яны апрацавалі аўтарскую тэхналогію друку ў тэхніцы калаграфія – і менавіта гэты метад шырокага спалучэння розных тэхнік з’яўляецца майстэрсікм ядром прэзентаваных графічных прац. Што такое калаграфія і інтагліа? Гэта мала хто ведае. Справа ў тым, што гэтыя назвы гучаць даволі эзатэрычна, каб самі па сабе дастаткова дапасоўваліся да містычнай тэматыкі яго эмацыянальных прац. Яны па-майстэрску працуюць з формай, колерам і святлом. Іх графікі выкананыя з дакладнай руплівай увагай да дэталяў, што не перашкаджае ў перадачы настраёвай лёгкасці і каларыстычнай адмысловасці.

Томаш Кукаўскі
Народжаны ў 1964 годзе мастак дзесяцігоддзе, прысвечанае вышэйшай адукацыі, падзяліў на палову паміж навучаннем на Факультэце архітэктуры Беластоцкай політэхнікі (1982-1987) і на Факультэце графікі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве (1987-1991), скончыўшы апошняе з адзнакай у майстэрні станкавай графікі праф. Рамана Артымоўскага. Больш за 25 год займаецца архітэктурай, дызайнам інтэр’ера і мэблі, графічным дызайнам, жывапісам, рысункам, а асабліва мастацкай графікай. Столькі ж часу займаецца дыдактыкай, ён з’яўляецца прафесарам на Кафедры мастацтва на Факультэце архітэктуры Беластоцкай політэхнікі. Ужо сем год кіруе там Майстэрняй станкавай графікі на кірунку “Графіка”.

Бэрнадэтта Бэнэдысюк
Нарадзілася ў 1987 r. у Цеханоўцу (Польшча). Пасля заканчэння Мастацкага ліцэя ў Ломжы (2007 r.) вывучала графіку на Факультэце архітэктуры Беластоцкай палітэхнікі. У 2010 г. абараніла дыплом па графічнаму праектаванню, выкананы пад кіраўніцтвам праф. Томаша М. Кукаўскага. У 2012 г. скончыла магістратуру на Мастацкім факультэце Універсітэта імя Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне, дзе атрымала Ўзнагароду Рэктара за дыпломны мастацкі праект па станкавай графіцы, выкананы пад кіраўніцтвам Кшыштафа Шымановіча, а таксама Адзнаку Дэкана за пісьмовую дыпломную працу. Цяпер жыве і працуе ў Беластоку.    

У 2013 г. ўдзельнічала ў мастацкай рэзідэнцыі ў Кітаі (China Guanlan Original Printmaking Base), дзе на працягу месяца працавала ў тэхніцы дрэварыту. У 2012 і 2014 г. удзельнічала ў Белавежскіх сустрэчах графікаў, арганізаваных кафедрай мастацтва Факультэта архітэктуры Беластоцкай палітэхнікі. 
   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава Томаша Кукаўскага і Бернардэтты Бенедысюк» в Минске, место проведения выставки  - «Академия».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.