3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Сіла абстракцыі

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. – сб.: 11.00 – 19.00
Жанр Живопись
Стоимость входа

15 000 руб.,
студенты - 10 000 руб.,
школьники - 5 000 руб.

2 верасня 2015 года а 17-ай гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё праекта «Сіла абстракцыі», на якім будуць прадстаўлены работы пяці маладых польскіх мастакоў. Арганізатарамі праекта выступаюць culture.pl*, галерэя Ле Гуэрн, Польскі інстытут у Мінску, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Куратар: Міхал Яхула.
Мастакі: Барташ Какасіньскі, Гжэгаж Казэра, Павел Матышэўскі, Ізабэла Рагуцка і Ірміна Стась.

«У рамках праекта «Сіла абстракцыі» можна пабачыць карціны пяці польскіх мастакоў, у тым ліку спецыяльна створаныя для выставы ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. Агульным элементам паказу з’яўляецца паняцце абстракцыі, прысутнае ў творчасці мастакоў, засяроджаных на дыскурс жывапісу… 

… Гэтыя маладыя творцы належаць да адной генерацыі і ўжо некалькі гадоў праводзяць паміж сабой мастацкі дыялог. Яны не дзейнічаюць у рамках агульнай групы, не ствараюць тэарэтычных маніфестаў і ніколі дагэтуль не ладзілі агульнай выставы ў прапанаваным тут складзе. Іх аб’ядноўваюць падобнае светаадчуванне і зацікаўленні, перакладзеныя на мову жывапісу. Какасіньскі, Казэра, Матышэўскі, Рагуцка і Стась належаць да невялікай групы найбольш таленавітых польскіх мастакоў маладога пакалення…» – у сваей прамове да выставы кажа куратар Міхал Яхула. 

Неад’емнай часткай праекта стане серыя суправаджальных мерапрыемстваў – воркшопаў мастакоў са школьнай моладзю. Удзельнікі майстэрні даведаюцца, ці мае прастора прыватны характар і як яна ўплывае на штодзённае жыццё людзей; з дапамогай газет, упаковак, пазбаўленых сваёй першапачатковай утылітарнай сутнасці, будуць шукаць абстракцыйны патэнцыял; пазнаёмяцца з асноўным сродкам працы мастака – фарбай і рознымі тэхнікамі яе выкарыстання; пратэсціруюць свае ўяўленні пра ўнутраны выгляд арганізма (чалавека альбо жывёлы); на падставе асобных фрагментаў планаў Мінска і канкрэтных месцаў горада будуць ствараць ўзоры-адбіткі, з выкарыстаннем традыцых народных тэхнік (выцінанка).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Сіла абстракцыі» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.