3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Памежны стан

Мероприятие уже прошло

Время работы 12.00 – 22.00
Жанр Живопись, Тематическая выставка
Стоимость входа

Свободный

Памежны эфект у прыродзе – гэта тэндэнцыя да павелічэння разнастайнасці, альбо колькасці відаў на межах экасістэм. Так розныя асяроддзі ў працэсе сутыкнення ўзбагачаюць адно адное і ствараюць адметную, надзвычай урадлівую прастору. Гэты эфект – заканамернасць, актуальная таксама для людскога існавання і свядомасці. Мяжа тут – не заўсёды абмежаванне, але магчымасць убачыць іншы свет, іншую плоскасць і, сутыкаючыся з ёй, ствараць новыя грані. Межы азёраў і лясоў даюць прастору для жыцця пэўных відаў раслін і жывёл, межы дзяржаў таксама ствараюць своеасаблівую біяразнастайнасць, узбагачаючы тэрыторыі памежнікамі, мытнікамі і кантрабандыстамі.

У псіхіятрыі памежны стан часта звязваюць з праявай асаблівых здольнасцяў чалавека ў розных галінах - мастацтве, матэматыцы, літаратуры. Такім чынам свет становіцца не бязмежжам, а прасторай з бясконцай колькасцю межаў і граняў.
На працягу тыдня мастакі разам з куратарамі, эколагамі і запрошанымі спадарожнікамі па памежных зонах знаёміліся з рознымі праявамі памежнага эфекту і, сутыкнуўшыся з гэткім асяроддзем, дзяліліся сваімі адчуваннямі. 

Праваднікамі ў памежныя светы былі: эколаг Ірына Сухій, краязнаўца Алесь Гарбуль, мастак Артур Клінаў, тэатральны крытык Таццяна Арцімовіч, прадпрымальнік Эдуард Вайцэховіч, кандыдат біялагічных навук Галіна Рыгораўна Раманенка, памежнікі лынтупскай заставы, мясцовыя жыхары, лясныя сцежкі, птушкі, слімакі, камары.

Сачыце за праграмай суправаджальных мерапрыемстваў на старонцы галерэі
www.ygallery.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Памежны стан» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.