3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка традыцыйнага кітайскага жывапісу

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн. — пт.: c 11:00 до 19:00
Жанр Живопись, Тематическая выставка

У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” да 31 жніўня адкрыта для наведвальнікаў выстаўка традыцыйнага кітайскага жывапісу з калекцыі Ханьданьскага ўніверсітэта, правінцыі Хэбэй, арганізаванай у межах культурнага супрацоўніцтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў з Ханьданьскім універсітэтам. 

“Паэзія – гэта пазбаўлены формы жывапіс;
жывапіс – гэта паэзія, якая здабыла форму”

На выстаўцы прадстаўлены творчыя работы студэнтаў і выкладчыкаў Ханьданьскага ўніверсітэта, правінцыі Хэбэй, выкананыя ў традыцыйнай тэхніцы жывапісу гохуа тушшу і мінеральнымі фарбамі. Кітайскі нацыянальны жывапіс гохуа – гэта жывая спадчына з больш чым чатырохтысячагадовай гісторыяй. Яго рэлігійныя і эстэтычныя каноны склаліся пад уплывам розных філасофскіх традыцый: будызму, даасізму і канфуцыянства.

Экспазіцыя ўключае разнастайныя жанры традыцыйнага кітайскага жывапісу: пейзажны жывапіс “горы і воды” – “шань шуй”, партрэтны – “жэнь у хуа”, жанр “кветкі і птушкі” – “хуа няо”, а таксама анімалістычны жанр.
На выстаўцы прадстаўлены два асноўныя накірункі жывапісу Кітая: “Гун Бі” (руплівы, дакладны пэндзаль, або стыль дакладных ліній) і “Се І” (пісаць ідэю).

Тэхніцы “Гун Бі” ўласціва дакладнасць у напісанні дэталяў, выразная прамалёўка элементаў карціны. Яго развівалі прыдворныя акадэмічныя мастакі. Партрэты імператараў, шляхты; роспіс палацаў і інтэр'ераў; побытапісанні двара – вось асноўныя сюжэты гэтых майстроў. Апавядальны, прыгожы, дэкаратыўны, маляўнічы і застылы парадны жывапіс з дбайнай прапрацоўкай дэталяў адлюстраванага. У “Гун Бі” мастак, часта на шоўку, стварае вытанчаную, вывераную кампазіцыю, контурам стварае малюнак і затым рупліва запаўняе ўчасткі паміж контураў тонавымі пераходамі.

Пазней з’явілася паўднёвая школа “Се І” (пісаць ідэю), якая злучыла у сабе філасофію, паэзію і каліграфію. Майстры аддавалі перавагу манахромнай і свабоднай манеры, сцвярджалі спантаннае бачанне. Тут мастакоў адрознівалі віртуозны кампазіцыйны лад, пачуццё, перажыванне і асэнсаванне хуткаплынных імгненняў, інтуітыўнае пранікненне ў сутнасць таго, што адбываецца, напаўненне жыццёвай энергіяй, імправізацыя і ўжо ў апошнюю чаргу – знешняе падабенства з маляваным прадметам. У “Се І” мастак “перш пэндзля бачыць ідэю”. Няма эскіза – толькі вобраз у свядомасці аўтара. І гэтая ідэя перадаецца на паперу нешматлікімі моцнымі рыскамі – ўдарамі пэндзля. У завяршэнне некалькі сакавітых паўтонаў тушшу і атрымліваецца карціна падобная на накід, але напоўненая жыццём, паэзіяй і дакладным адлюстраваннем сутнасці таго, што адбываецца. Уяўная незавершанасць і недаказанасць мяркуе дыялог аўтара і гледача – давяршэнне працы адбываецца пасля, пры разглядзе скрутка.

Мастак каменціруе свой малюнак – візуальны вобраз – паэтычным радком або эпіграмай і ставіць пячатку, можа быць некалькі адбіткаў, якія азначаюць імя або псеўданім аўтара, або кароткі верш.
Выкарыстоўваючы адны і тыя ж традыцыйныя прыёмы і малюючы адны і тыя ж сюжэты, кітайскія мастакі дасягаюць дзіўнай разнастайнасці ў творчасці, дзякуючы спалучэнню старажытнай традыцыі і індывідуальнага стылю.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка традыцыйнага кітайскага жывапісу» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.