3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

У вялікім ценю

Мероприятие уже прошло

Время работы 12:00 – 22:00
Жанр Живопись, Тематическая выставка
Стоимость входа

25 000 руб.

З 11-га да 29-га жніўня ў ЦЭХу (вул.Кастрычніцкая, 16) праходзіць першая персанальная выстава мастака Анро — «У вялікім ценю». Экспазіцыя ўтрымлівае праекты «The Lost», «Face in Shadow», «Пандэмія».

Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца 11 жніўня, у аўторак, у 19.00.

«Я цалкам упэўнены, што без надзеі на цуд жыццё губляе рэальнасць, задыхаючыся, чэзне, абрастае заклікамі, плакатамі, помнікамі. Замест яго атрымліваецца агідны муляж». 

Савецкі час пакінуў па сабе мноства прыкметаў: вуліцы, помнікі, мову, сімволіку і чалавека-канфарміста. Мастак пагружаецца ў кантэкст гэтай рэальнасці. Падчас працы з дакументальным фота- і відэаматэрыялам гістарычнага і навіннага характару ствараецца фігуратыўны жывапіс пра псеўдаідэалы камуністычнай мінуўшчыны, аб якіх пісаў Кайданоўскі: «Я цалкам упэўнены, што без надзеі на цуд жыццё губляе рэальнасць, задыхаючыся, чэзне, абрастае заклікамі, плакатамі, помнікамі. Замест яго атрымліваецца агідны муляж».

На выставе экспануюцца працы з серыяў «The Lost», «Face in Shadow», «Пандэмія». У серыі «The Lost» у якасці матэрыялу выкарыстоўваюцца партрэты зніклых без вестак людзей. У «Face in Shadow» Анро разглядае палітычныя вобразы праз прызму міфалогіі ды візуалізуе іх з дапамогаю фігуратыўнага жывапісу. У аснове серыі графічных працаў «Пандэмія» — старонкі часопіса «Новый мир» канца 80-х, тут вывучаецца тэма ўтопіі савецкага часу і настальгіі па ўтопіі ў постсавецкім грамадстве.

Анро (Anro; нар. 1987, Смаргонь, БССР) — мастак, фатограф.
Жыве і працуе ў Смаргоні, Беларусь.

У 2007 годзе скончыў МГТЭТиП ім. Красіна (Масква, РФ) па спецыяльнасці «Рэклама».

Аўтар кнігі «21 шклянка. Гісторыі Ёгеша, запісаныя Анро», выдавецтва «Тримедиа Контент».

З 2007-га да 2012-га Анро займаецца пастаноўнай фатаграфіяй, здымае серыю «Дыссамнія», у якой мастак пераасэнсоўвае беларускі фальклор.

У 2013-м — пачынае актыўна займацца жывапісам. З’яўляецца серыя «The Lost», у якасці матэрыялу для якой выкарыстоўваюцца партрэты зніклых без вестак. Крыху пазней мастак пачынае працаваць над серыяй «Face in Shadow», дзе разглядае палітычныя вобразы праз прызму міфалогіі ды візуалізуе іх з дапамогаю фігуратыўнага жывапісу.

У 2015-м стварае графічную серыю «Пандэмія», у аснове якой — старонкі часопіса «Новый мир» канца 80-х. У працах вывучаецца тэма ўтопіі савецкага часу і настальгіі па ўтопіі ў постсавецкім грамадстве.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «У вялікім ценю» в Минске, место проведения выставки  - «ЦЭХ».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.