3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Далёка

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — сб.: c 9:45 до 17:30
Жанр Фото

18 жніўня 2015 г. а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на адкрыццё выстаўкі Альберта Цэхановiча “Далёка”, якая ладзіцца ў рамках фатаграфiчнага праекта “Падарожжа з Купалам”. 

Мэта праекта – стварыць вiзуальныя вобразы мясцiн, звязаных з жыццём i творчасцю Янкi Купалы, сугучныя з настроем купалаўcкiх вершаў. Першая частка праекта – “Блізка” – праз работы фотамастака Вольгі Сяргеевай прадставіла вобразы купалаўскіх мясцін на Бацькаўшчыне. Другая частка праекта – “Далёка” – аб’ядноўвае некалькi серый фотаздымкаў, зробленых Альбертам Цэхановічам па-за межамi Беларусi. 

Асобная серыя прысвечана Санкт-Пецярбургу, дзе Янка Купала жыў у 1909–1913 гадах, і адкуль выправіўся ў вандроўку ў Фінляндыю. Як сваеасаблiвы парафраз апублікаванага ў “Нашай Ніве” дарожнага нарыса Янкі Купалы створана серыя “На Iматру”, знятая ў маляўнiчых ваколiцах Выбарга, якімі быў уражаны паэт.
Фатаграфіі серый “Крым” i “Ай-Петры” натхнёныя радкамi паэта, дзе ён апicвае свой адпачынак у Гаспры (ваколiцы Ялты). 

Здымкi апошняй серыi “Пячышчы” зроблены пад Казанню (Татарстан), дзе Купала знайшоў прытулак у 1941–1942 гадах пад час ІІ Сусветнай вайны.

Усе прадстаўленыя на выстаўцы працы – аўтарскiя срэбныя адбiткi на барытавай фатаграфiчнай паперы, выкананыя ўручную, экспануюцца ўпершыню.

Выстаўка мастацкай фатаграфіі Альберта Цэхановiча “Далёка”працуе да 31 жніўня. 

Запрашаем у падарожжа з Купалам!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Далёка» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Янки Купалы».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.