3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Да Турава - з натхненнем

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.-вс.: 10:00-18:00, пн.: выходной
Жанр Живопись

6 жніўня 2015 года адбудзецца адкрыццё першай выставы мастацкай суполкі “Абуджэнне” на тураўскай зямлі. Удзельнікі выставы і сябры суполкі Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка ўжо некалькі гадоў запар вандруюць па розным рэгіянальным культурным цэнтрам Беларусі і дэманструюць на сваіх выставах шматлікія творы, прысвечаныя прыродзе, гісторыі і сучаснасці нашай Радзімы. 

Іх творы ўжо пабачылі аматары мастацтва ў Полацку, Крычаве, Слоніме, Лідзе, Пружанах, Ружанах, Ваўкавыску, Свіслачы, Уздзе, Вілейцы, Мінску, Мар'інай Горцы. Пасля завяршэння выстаў, мастакі перадаюць у дар музеям частку сваіх твораў, каб узбагаціць рэгіянальныя музейныя калекцыі творамі сучаснага беларускага мастацтва культурна-асветніцкай скіраванасці. Гэта робіцца на дабрачынных пачатках з мэтаю актывізаваць сувязь мастакоў з беларускім грамадствам. 

У гэтым сябры суполкі “Абуджэнне” бачаць сваю сучасную творчую місію. Мастакоў-“абуджэнцаў” звязвае вялікая любоў да вобразаў роднай зямлі. Андрэй Лычкоўскі жыве ў раённым цэнтры Узда Мінскай вобласці, іншыя – ў Мінску. Але гэта не перашкаджае ім рэгулярна сустракацца, выязжаць на эцюды, планаваць супольныя выставы. Яны – сапраўдныя творчыя аднадумцы. 

Пры магчымасці яны запрашаюць прымаць удзел у іх выставах мастакоў з рэгіянальных цэнтраў, а таксама маладых творцаў, якія патрабуецца супольная падтрымка. На гэтай выставе прымаюць удзел госці суполкі: Вольга Гацко (Мінск) і Лізавета Прышчэпа (Узда). Мастакі спадзяюцца, што іх выстава выклікае жывую цікавасць гледачоў слаўнага тураўскага краю, і яны пачэрпнуць тут новае натхненне, перажывуць патрэбныя ўражанні для актыўнага развіцця сваёй асветніцкай творчасці.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Да Турава - з натхненнем» в Гомеле, место проведения выставки  - «Туровский краеведческий музей».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.