3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Вялікая прэзентацыя музейных рэліквій: 79 прыступак углыб гісторыі

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн.-вс.: с 11:00 до 19:00
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

40 000 руб. для взрослых,
32 000 руб. для студентов,
20 000 руб. для школьников  

28 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работу выстава “79 прыступак углыб гісторыі”.

Выставачны праект “Вялікая прэзентацыя музейных рэліквій: 79 прыступак углыб гісторыі” знаёміць з тым, што збірае, вывучае і захоўвае галоўны гістарычны музей краіны. Яна праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных выхаду ў свет ілюстраванага альбома “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”. Выданне ажыццёўлена супрацоўнікамі музея пры фінансавай падтрымцы ААТ “Прыорбанк”, фотаздымкі і мастацкае афармленне падрыхтавана Аляксандрам Аляксеевым і Алегам Лукашэвічам. 

Кожная з калекцый мае сваю адметную гісторыю – пра гэта і апавядае выстаўка. На ёй прадстаўлена звыш 2 тысяч музейных прадметаў з 20-ці калекцый, якія можна смела аднесці да сапраўдных музейных рэліквій. На выстаўцы экспануюцца не толькі тыя прадметы, фотавыявы якіх змешчаны ў альбоме, але і тыя, што не адлюстраваны ў выданні. Калі невялікая іх частка ўжо экспанавалася ў межах таго ці іншага выставачнага праекта, то большасць з іх будзе прадстаўлена ўпершыню, і гэтая акалічнасць з’яўляецца адметнасцю дадзенага паказу. Асобныя старонкі айчыннай гісторыі праілюструюць старадаўнія карты: “Мінская губерня з 10-цю паветамі” (1800), “Карта падарожжа Яе Імператарскай вялікасці ў Беларускія намесніцтвы ў 1780 годзе”. 

Рэдкія дакументы першай паловы ХІХ ст., у тым ліку патэнт на пацвярджэнне шляхецкай годнасці, эпітафія, пасведчанне аб заканчэнні настаўніцкай семінарыі і іншыя экспануюцца ўпершыню, гэтаксама як боны – грашовыя знакі часу паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, якія мелі хаджэнне на тэрыторыі Беларусі. Фотаальбомы выпускаў Мінскай мужчынскай і марыінскай жаночай гімназій распавядаюць пра адукацыю на Беларусі на самым пачатку ХХ ст. Настольнае люстэрка, вырабленае ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. фірмай “К. Фабержэ”, мусульманскі пахавальны сувой далавар, рускія какошнікі канца XVIII–ХІХ стст., мандаліна работы італьянскіх майстроў ХІХ ст. – гэтыя і многія іншыя прадметы экспануюцца ўпершыню і дазваляюць прасачыць шырыню і тэматычную разнастайнасць музейнага збору. Тыя, хто цікавяцца нумізматыкай, убачаць на выстаўцы рэдкія антычныя манеты, манетныя скарбы, адкрытыя ў розныя часы на тэрыторыі Беларусі. На выстаўцы таксама прадстаўлены калекцыі гадзіннікаў, выяўленчага мастацтва, медалёў, мэблі, металу, старадрукаў, абразоў Беларускай школы іканапісу. Упершыню ў поўным аб’ёме экспануецца калекцыя слуцкіх паясоў і іх фрагментаў, паясоў па тыпу слуцкіх.

Рэчы, выкананыя ў адзіным экзэмпляры, сагрэтыя рукамі іх стваральнікаў, з так званага даіндустрыяльнага грамадства (а такіх значная большасць на выстаўцы), запрашаюць кожнага наведвальніка ў іншае часовае вымярэнне, дзе ён знойдзе для сябе шмат цікавага і карыснага – пра гісторыю Беларусі, яе стасункі з іншымі краінамі, традыцыі, узаемаўплывы культур. Паказ адрасаваны самай шырокай музейнай аўдыторыі і, у першую чаргу, тым, хто любіць няспешна падарожнічаць па часе.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Вялікая прэзентацыя музейных рэліквій: 79 прыступак углыб гісторыі» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.