3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Дзядзька ў Вільні

Мероприятие уже прошло

Жанр Литературно-документальная выставка

7 жніўня 2015 года ў Літаратурным музеі А.С.Пушкіна (г. Вільнюс, Літоўская Рэспубліка), у межах заключанага пагадненне аб доўгатэрміновым творчым супрацоўніцтве, адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі па матывах паэмы Якуба Коласа “Новая Зямля” “Дзядзька ў Вільні”.
Пачынаючы з 1906 года жыццё і творчасць Якуба Коласа звязана з сённяшняй сталіцай Літвы, якая была супольным культурным цэнтрам. 1 верасня 1906 года ў газеце “Наша Доля”, якая выходзіла ў Вільні, адбыўся літаратурны дэбют Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча. Верш “Наш родны край”, напісаны пад уражаннем ад падзей нелегальнага сходу настаўнікаў, быў надрукаваны пад псеўданімам Якуб Колас.
Беспрацоўны настаўнік (звольнены за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе) быў запрошаны ў Вільню, у рэдакцыю "Нашай нівы" ў 1907, дзе з мая па 22 чэрвеня Канстанцін Міхайлавіч загадвае літаратурным аддзелам, нелегальна жыве ў памяшканні рэдакцыі, але па загадзе паліцыі вымушаны пакінуць Вільню (падчас вобыску былі канфіскаваны рукапісы яго рэвалюцыйных вершаў).
1 верасня 1907 г Якуб Колас зноў вяртаецца ў Вільню ўжо з афіцыйным дазволам на права жыхарства і працуе ў рэдакцыі "Нашай нівы". У гэты час піша шэраг вершаў, апавяданняў пад рознымі псеўданімамі: Дзядзька Карусь, Тамаш Булава, К. Альбуцкі, Агарак і інш., якія друкуюцца ў "Нашай ніве".
Сувязь Якуба Коласа з Вільняй не абмяжоўваецца толькі яго кароткачасовым пражываннем у перыяд 1907-1908 гг., калі ён працаваў у рэдакцыі "Нашай нівы”. Пасля вызвалення з турмы 15 верасня 1911 года Якуб Колас зноў наведаў Вільню і "ехаў туды не з пустымі рукамі. Вёз тры сшыткі ў цыратовых вокладках. І ўсё з вершамі”.
У прыгарадзе Вільні, Павільнюсе, жыла яго будучая жонка Марыя Дзмітрыеўна Каменская. Яе маці Марыя Цімафееўна Каменская пабудавала ў Віленскай Чыгуначнай Калоніі дом для сваёй дачкі. Менавіта сюды ў 1913 г. у час вясельнага падарожжа прыязджала маладая сям'я. Цешча Якуба Коласа М.Ц. Каменская жыла па вул. Сіроцкай ў доме, які належыў Мельнікавай-Пушкінай. Дом з мансардай захаваўся і да нашых дзён. Тут бываў Якуб Колас.
У Вільні ў чэрвені 1913 адбылася другая сустрэча Якуба Коласа і Янкі Купалы. Якуб Колас і Марыя Дзмітрыеўна жылі ў Віленскай Чыгуначнай Калоніі летам 1913-1915 гг. Адсюль паэт хадзіў пешшу ў Вільню да Янкі Купалы ў рэдакцыю "Нашай нівы". Сустракаўся з выдаўцамі, дамаўляўся аб выданні зборніка прозы "Родныя з'явы".
У паэме “Новая зямля” ў раздзеле “Дзядзька ў Вільні”, “На Замкавай гары” паэт яскрава паказвае Вільню, яе славутасці, жыхароў вачыма дзядзькі Антося.
На выстаўцы прадстаўлены матэрыялы з фондаў Дома-музея Якуба Коласа: копіі рукапісаў народнага Песняра віленскага перыяду, ілюстрацыі да раздзелаў “Дзядзька ў Вільні”, “На замкавай гары” паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" беларускіх мастакоў Васіля Шаранговіча, Анатоля Волкава, Арлена Кашкурэвіча, Георгія Паплаўскага, Міхаіла Басалыгі, Мікалая Купавы, фатаграфіі паэта перыяду знаходжання ў Вільні, кнігі і газеты з публікацыямі твораў Якуба Коласа, лісты з асабістага архіва паэта, віншавальны адрас класіку беларускай літаратуры ў гонар яго 70-годдзя ад Саюза пісьменнікаў Літоўскай ССР, а таксама асабістыя рэчы з сям'і Каменскіх і газеты "Наша ніва" з фондаў Літаратурнага музея А.С. Пушкіна.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Дзядзька ў Вільні» в Вильнюсе, место проведения выставки  - «г. Вильнюс».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.