3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Мой кветкавы каляндар

Мероприятие уже прошло

Время работы ср. — пн.: c 11:00 до 19:00 ср. — пн.: c 11:00 до 18:30 касса ср. — пн.: c 11:00 до 18:30 вход для посетителей
Жанр Живопись

22 ліпеня 2015 года а 17-й гадзіне ў арт-кафэ Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Наталлі Леанідаўны Марчанкі (нар. 1970) “Мой кветкавы каляндар”. Экспазіцыйную прастору складуць творы, выкананыя ў тэхніцы акварэлі, і жывапісныя палотны са збору аўтара і Бабруйскага мастацкага музея. Экспанаванне выставы пройдзе з 23 ліпеня па 24 жніўня 2015 года.

Самастойнасць творчага мыслення, эмацыянальнасць, жвавасць успрымання характэрныя для работ Наталлі Марчанкі. Яе карціны тонка перадаюць настрой, вобраз, адрозніваюцца цэльнасцю і выразнай кампазіцыйнай пабудовай. Вялікую ўвагу мастачка надае пошуку ўласнай выяўленчай мовы – тэкстурным і фактурным эфектам, нюансам колеру як у алейным, так і ў акварэльным жывапісе; эксперыментуе ў змешанай тэхніцы станковай графікі.

У творах, аб’яднаных у серыю “Мой кветкавы каляндар”, Наталля Марчанка прадстае як цікавы і своеасаблівы майстар акварэлі, таленавіты каларыст, яна адкрывае гледачам зусім новую грань сваёй творчасці.
Эмацыянальнасць, выразнасць і колеравая гармонія работ сугучныя імпрэсіяністычнаму ўспрыманню і бачанню прыроды. Зменлівасць формы, колеру, што перацякаюць адзін у аднаго, адлюстроўваюць пачуцці і перажыванні мастачкі, якія пераўтвараюць колеравае багацце і прыгажосць навакольнага свету ў цэлы шэраг кампазіцый, свабодна спалучаючы элементы пейзажа і нацюрморта, імпрэсіянізму, рэалізму і абстрактных форм. Творы цікава разглядаць, дадумваць, адгадваць сюжэт і настрой аўтара. У кожным аркушы Наталля Марчанка знаходзіць новы музычны рытм колеравых спалучэнняў, злучэнне свабодных залівак колеру, розных фактур, элементаў калажа, малюнка і тэксту, што ўзмацняе каларыстычную выразнасць і непаўторнасць кампазіцый.

Марына Эрэнбург,
арт-крытык, графік,
член творчага аб’яднання “Верасень”


Наталля Марчанка нарадзілася ў г. Мінску 11.11.1970 г. у сям’і вядомага беларускага мастака-графіка Леаніда Марчанкі і мастацтвазнаўцы Ніны Марчанкі.

У 1981–1985 гг. вучылася ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І.В. Ахрэмчыка (цяпер Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка). У 1989 г. скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава (цяпер Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава), у 1998 г. – Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, займалася на аддзяленнях манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і станковага жывапісу ў Анатоля Васільевіча Бараноўскага, Мая Вольфавіча Данцыга, Аляксея Антонавіча Марачкіна, Уладзіміра Антонавіча Тоўсціка, Яўгена Рыгоравіча Чамадурава.

З 1999 г. – член Беларускага саюза мастакоў.

1992 г. – персанальная выстава ў г. Беластоку (Польшча). 1993–1995 гг. – персанальная выстава ў г. Торуме (Данія). Удзельніца мастацкіх выстаў у г. Ольбаргу (Данія), у міжнароднай выставе “Аrets kunstnere” у г. Капенгагене (Данія), у выставе ў Kunst Center у г. Хадсундзе (Хадсун) (Данія). У 2003–2005 гг. у сааўтарстве з Аляксандрам Пушкаром працавала над манументальнымі роспісамі “Стары горад” і “Анёлы-ахоўнікі” ў Цэнтры сацыяльнай дапамогі моладзі, “Дрэва жыцця” ў канцэрне “Dead Line” у г. Ольбаргу. 2013 г. – выстава твораў Леаніда Марчанкі і Наталлі Марчанкі ў Бабруйскім мастацкім музеі. З 2003 г. пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх і групавых мастацкіх выстаў, штогадовых выстаў “Кветкавы рай” галерэі “Лабірынт” у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, у Біенале жывапісу, графікі, скульптуры ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі.

Творы Наталлі Марчанкі знаходзяцца ў Бабруйскім мастацкім музеі, прыватных зборах і галерэях Германіі, Даніі, ЗША, Польшчы.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Мой кветкавы каляндар» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный художественный музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.