3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Мелодыі Радзімы

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.-вс.: 9:00-18:00, обед: 13:00-14:00, пн.: выходной
Жанр Живопись, Тематическая выставка

Сёлета мы з вялікай павагай прыгадваем розныя старонкі жыцця і творчасці слаўных прадстаўнікоў роду Агінскіх Міхала Канстанціна (1730 – 1800) і Міхала Клеафаса (1768 – 1833). Яны былі не толькі значнымі палітыкамі, дыпламатамі, грамадскімі дзеячамі, але і вялікімі кампазітарамі свайго часу. Каб адзначыць гэтыя слаўныя імёны нашых паважаных землякоў і патрыётаў Радзімы, узнікла ідэя правядзення мастацкай выставы ў Смаргоні.

Яе ўдзельнікі – сябры суполкі “Абуджэнне” з Мінска і Узды: Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка. Таксама да гэтай выставы шчыра далучыліся сябры мастацкай суполкі “Слонім-art”: Васіль Грыневіч, Леанід Богдан, Яўген Іваноў, Віталь Фядотаў, Тамара і Алесь Стэцэнкі, Казімір Кулеш і Уладзімір Макарэвіч.

Усіх творцаў аб’ядноўвае вялікая павага да Агінскіх, якія пакінулі вялікі след у нашай айчыннай гісторыі і культуры, але не дачакаліся па сённяшні дзень вобразнага адкрыцця іх жыцця і дзейнасці ў сучасных мастацкіх творах.

Удзельнікі выставы вырашылі пераадолець такую “застойную” сітуацыю. Яны упершыню адлюстроўваюць вобразы Агінскіх у нашым выяўленчым мастацтве ХХІ ст. у жывапісе, ствараюць мемарыяльныя знакі, прысвечаныя іх памяці. Таксама мастакі праводзяць шматлікія сеансы пленэрнага жывапісу ў тых мясцінах на Гродзеншчыне, дзе жылі і натхняліся каляровым і гукавым суладдзем нашай зямлі Міхал Казімір і Міхал Клеафас.

У шматлікіх жывапісных і фотапейзажах аўтары імкнуліся данесці такую натхняльную сувязь. Творы выставы вырашаны ў апірышчы на традыцыі стыляў рэалізму, рамантызму і сімвалізму, якія з’яўляюцца найбольш адпаведнымі для вырашэння пастаўленай задачы.

Гэта выстава – першы вынік супольнай творчай актыўнасці і мэтанакіраванасці, якія дапамагаюць сучаснікам шчыра ганарыцца прыродным хараством нашай краіны і яе вялікімі дзеячамі мінулых стагоддзяў, жыццё і дзейнасць якіх заўсёды будзе для нас высокім прыкладам служэння Радзіме.

Паводле матэрыялаў, прадастаўленых Край.бай мастакамі суполак “Абуджэнне” і “Слонім-art”

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Мелодыі Радзімы» в Гродно, место проведения выставки  - «Сморгонский историко-краеведческий музей».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.