3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Вада як сама

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт.: с 11:00 до 19:00; ср.: с 13:00 до 21:00; чт.-сб.: с 11:00 до 19:00
Жанр Видео, Инсталляция, Современное искусство, Фото
Стоимость входа

30 000 руб.,
студенты - 20 000 руб.,
школьники, пенсионеры - 15 000 руб.,
детям до 5 лет – бесплатно 

9 ліпеня 2015 года а 18 гадзіне ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё выставы Васілісы Палянінай-Календа “Вада як сама”.

Васіліса з’яўляецца не толькі галоўным мастацкім рэдактарам часопіса“Макулатура”, які стаў знакавым культурным узнёскам, аб’яднаўшы ў сваёй дзейнасці шэраг пісьменнікаў і мастакоў, тым самым вылучаўшы іх у асаблівую плеяду мастацкага андэграўнд-асяроддзя, яна – адмысловы мастак, які выяўляецца ў абсалютна розных накірунках, пачынаючы ад ужо звыклых ілюстрацый, графікі і фота, заканчваючы відэа і фотаінсталяцыяй.

Праект “Вада як сама” у ЦСМ складаецца з фота і відэа-інсталяцыі. Аўтар даследуе паняцце “вады” ў кантэксце першапачатковага бязладдзя, крыніцы жыцця і дваістасці яе сутнасці. На выставе вада паказана ў камерных прасторах, кожная з якіх запаўняецца першапачатковымі каларыстычнымі сімваламі: белы, як малако маці, чырвоны, як энергія жыцця, чорны, як натуральнасць смерці і празрысты, як стырыльнасць перад будучыняй.

У праекце рафінаванасць паняцця вады як працяга чалавечага цела і натуральнай яго часткі нараджае наступную формулу: “Вада як сама – я як сама – я як вада”.

На адкрыцці Вас чакае запрошаны госць: паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева

Увага: выстава мае абмежаванні: 18+

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы