3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Рубцы нашай памяці

Мероприятие уже прошло

Время работы Ср. — вс.: c 11:00 до 19:00; пн. — вт.: выходной
Жанр Живопись
Стоимость входа

30 000 руб.,
студенты 15 000 руб.,
школьники 6 000 руб.

2 ліпеня 2015 года ў 16.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў жывапісу творчага аб’яднання Беларускага саюза мастакоў “Традыцыя” і Студыі ваенных мастакоў “Рубцы нашай памяці”. Выстаўка прысвечана 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У залах галерэі прадстаўлена больш 70 твораў выяўленчага мастацтва, выкананых у рэалістычнай манеры, якія дэманструюць імкненне аўтараў захоўваць і развіваць здабыткі нашага гераічнага мінулага і сучаснасці, адлюстроўваць ролю ў гэтым працэсе чалавека, які будуе незалежнасць сваёй краіны. 

Сярод удзельнікаў выстаўкі народныя мастакі Беларусі М. Данцыг, Г. Паплаўскі, І. Міско, заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі М. Апіёк, У. Церабун, У. Гардзеенка, Л. Дударэнка, У. Уродніч, жывапісцы В. Барабанцаў, Г. Лойка, Л. Гоманаў, М. Меранкоў, М. Мішчанка і іншыя. 

Значную частку экспазіцыі складаюць творы Студыі ваенных мастакоў, выкананыя па ініцыятыве Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, якое генерыруе развіццё патрыятычнай тэматыкі сярод творчых калектываў рэспублікі. 

Семдзесят гадоў прайшло з часу, калі пераможны чырвоны сцяг Савецкай Арміі ўзняўся над Рэйхстагам, абвясціўшы міру аб пачатку новай эры развіцця чалавецтва. На шляху да гэтага пераможнага апафіёзу было і застаецца шмат прыкладаў, якія, на нашу думку, заўсёды будуць крытэрыем высокіх чалавечых узаемаадносін. Таму нязменным прынцыпам нашай творчасці з’яўляецца сцвярджэнне “прапісной ісціны”, якая сведчыць, што дабро заўсёды павінна перамагчы зло. 

І зараз сярод нас жывуць сведкі і ўдзельнікі барацьбы з фашызмам. Вайна пакінула глыбокія раны як на самой зямлі, так і ў нашых сэрцах. Ствараючы вобразы родных краявідаў, вёсачак і гарадоў Беларусі, мы памятаем зварот ахвяр да нашчадкаў – “Не забыць!” Таму шрамы фізічныя паступова перайшлі ў шрамы нашай памяці. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Рубцы нашай памяці» в Минске, место проведения выставки  - «Художественная галерея Михаила Савицкого».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.