3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Тры аповяды пра вайну

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн. — вс.: c 11:00 до 19:00
Жанр Военная тематика, Графика, Фото
Стоимость входа

25 000 руб. для взрослых,
20 000 руб. для студентов,
12 500 руб. для школьников

“Тры аповяды пра вайну” – чарговы выставачны праект Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. Сімвалічна адкрываецца напярэдадні Дня незалежнасці і чарговай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Праект складаецца з трох невялікіх выстаў, якія аб’ядноўвае адна гістарычная падзея – Вялікая Айчынная вайна.

Аповяд 1. Л І С Т Ы Д Л Я Т А Л І К А. Франтавыя малюнкі Васіля Маркава 1943-1945 гг. (з калекцыі Генадзя Кавецкага, г.Барысаў)

Лісты з фронта… Яны такія розныя. Мы звыклі да напісаных хуткім почыркам франтавых “трохкутнікаў” ці складзеных удвая “сакрэтак”. Лісты, якія прадстаўлены на гэтай выставе, не зусім звычайныя. Намаляваныя на вайне, намаляваныя бацькам для свайго маленькага сына, які, відаць, толькі-толькі пачаў вучыць грамату. З кароткіх і часта вершаваных подпісаў, змешчаных пад выявамі, адчуваешь накіраваныя да маленькага адрасата пяшчоту, любоў, памкненне перадаць сыну ўсё лепшае, але ж і глыбокі боль ад разлукі і немагчымасці бачыць, як расце твой сын…

Аповяд 2. Ш Л Я Х А М І В А Й Н Ы. Фатаграфіі Аляксандра Дзітлава 1941-1945 гг.(з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь)


Аўтарская калекцыя фатаграфій ваеннага карэспандэнта фотахронікі ТАСС, заслужанага журналіста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сяргеевіча Дзітлава (1912–2009). Незлічоную колькасць разнастайных сюжэтаў, якія ўзнікалі на фронце перад вачыма лейтэнанта Аляксандра Дзітлава, без выдумак і прыкрас захаваў для нас ягоны фатаапарат ФЭД.


Аповяд 3. Д З Я Ў Ч Ы Н Ы П Е Р А М О Г І. (Матэрыялы з сямейных архіваў мінчан і фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь)

Звычайныя славянскія дзяўчыны – галоўныя гераіні апошняга, трэццяга выставачнага праекта-аповяда, аўтарам якога з’яўляецца Вольга Дзітлава. 

Мы разам з вамі перагартаем старыя сямейныя альбомы з першымі пасляваеннымі фотапартрэтамі, а таксама пабачым прадметы хатняга ўжытку тых часоў. Знакамітыя сурвэткі, “накідушкі”, зробленыя з прасцін, яны былі ўвасабленнем хатняй цеплыні і ўтульнасці. Прадстаўленыя вырабы створаны ў канцы 1940-х - пачатку 1950-х гг. ураджэнкай мінскага прадмесця Лошыца Аленай Паўлаўнай Конаш. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Тры аповяды пра вайну» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.