3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Калі ноч палохае дзень

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. – сб.: 11.00 – 19.00
Жанр Живопись
Стоимость входа

30 000 руб.,
студенты - 20 000 руб.,
школьники, пенсионеры - 15 000 руб.,
детям до 5 лет – бесплатно

1 ліпеня 2015 года 18.00 ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў (Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё выставы “Калі ноч палохае дзень” (Night Frightens the Day) ірладскага мастака і куратара Шона Ханрахана. Аўтар будзе прысутнічаць на вернісажы.

“Калі ноч палохае дзень” – першая выстава ў Мінску ірландскага творцы Шона Ханрахана (Sean Hanrahan). Гэта нізка з шасці вязізных твораў з дзёрзкай ідэяй пошука і асэнсаваннем агульнасці культур Беларусі і Ірландыі, якія выкананы ў тэхніцы шоўкаграфіі па драўлянай пласціне. Распрацоўка асабістыстых асацыяцый, уражанняў і ўспамінаў ірландскага мастака прадстаўлена тут праз тэмы і вобразы леса і раслін, памежных станаў ночы і дня. Прырода – ёсць найважная частка любой нацыянальнай культуры і, магчыма, яе найгалоўны чыннік, што фарміруе наша ўспрыманне сусвету. Мастак Шон Ханрахан звяртаецца да класіфікацыі культурных кодаў праз ўспрыманне прыроды з дапамогай святла. Бо, напрыклад, ёсць дзённыя культуры – яркага сонечнага святла, узыходзячага сонца альбо ранішнай зоркі, а ёсць культуры памежнага стану, т.э.нелінейнага тыпу, якія цягнуцца да таямніцы прыцемак, змяркання, ночы. Гэткі стан прыроды носьбітам дадзеных кудьтур падаецца ідэальным часам для пераадолення межаў звычайнага, для ўспрымання і выйсця за межы абумоўленага. Шон Ханрахзан лічыць, што беларускі тып душы, з існуючым у ім сімбіёзам паганскіх і хрысціянскіх традыцый, а таксама і ірландскі тып душы, з яго унутраным містыцызмам і псіхалагічный глыбінёй, тоесныя адно з другім. Гэта выстава Шона Ханрахана ўжо экспанавалася ў Віцебску, і творчасць мастака набыла там шмат прыхільнікаў,

Мастак Шон Ханрахан – графік і друкар па адукацыі. Скончыў Limerick School of Art and Desing. Жыве ў горадзе Корк (Ірландыя). Яго жонка – Марыя Фалалеева-Ханрахан паходзіць з Віцебска. Мастак ладзіць выставы не толькі ў Корку, але і ў розных краінах свету. Так, 26 чэрвеня гэтага года ў віцебскім Цэнтры сучаснага мастацтва адкрыецца яго новы куратарскі праект “Над сонцам” Казіміра Малевіча (яго спадчына і яе ўплывы на творчасць заходніх мастакоў). Першае экспанаванне, сваеасаблівая творчая рэпетыцыя, гэтага праекта Шона ўжо адбылося ў Корку (пра гэта можна пацікавіцца на яго старонцы ў Фэйсбуку) і ёсць планы пазнаёміць з ім і мінскіх гледачоў.

Экспанаванне выставы Шона Ханрахана ў Мінску наладжана галерэяй Артплац (www.artplaz.com) пры падтрымцы Цэнтра Сучасных Мастацтваў.

Партнёр Цэнтра Сучасных Мастацтваў – ЗАО “Альфа-Банк”.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Калі ноч палохае дзень» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по пр-ту Независимости, 47».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.