3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Святло-Візія

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. – пт.: 09.00 – 17.30
Жанр Живопись
Стоимость входа

15 000 руб.,
льготный - 7 500 руб.

2 ліпеня 2015 а 17.00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, Траецкае прадмесце, вул. Багдановіча 7а) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Віктара Васюкевіча “Святло-Візія”. 

На адкрыцці выступіць выканаўца медытатыўнай музыкі Андрэй Antara, японская флейта сякухаці.

Мастак Віктар Васюкевіч працуе ў рэчышчы нефігуратыўнага мастацтва. Унікальнасць стылю гэтага аўтара – у спалучэнні экспрэсіўнага тэмпераменту жывапісу з пяшчотнай колеравай гамай, характэрнай для пейзажаў роднай прыроды. Гэта спалучэнне нараджае сапраўдную музычную гармонію аўтарскіх кампазіцый.

Як сцвярджае сам Васюкевіч: “Жывапіс – гэта не рашэнне нейкай лакальнай задачы: пейзажа, нацюрморта, партрэта. Гэта выбух, палёт, Святло-Візія. Тут няма ніякіх умоў і задач – толькі поўная свабода і самааддача. Жывапіс – гэта матэрыялізаваная музыка”.

В. Васюкевіч нарадзіўся ў 1958 у Навагрудку, вучыўся на факультэце жывапісу і графікі Народнага ўніверсітэта мастацтваў імя Крупскай (Масква). Першая персанальная выстава Васюкевіча адбылася ў 1991 у Рэспубліканскім доме мастацтваў (Мінск). У багажы аўтара – персанальныя выставы ў Мінскім планетарыі і Чырвоным касцёле, міжнародны пленэр “Марк Ротка-2011” (Даўгаўпілс, Латвія), удзел у праекце “Дах ” (Мінск-Берлін), выставах мастакоў-светыстаў, арт-праектах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Творы Васюкевіча захоўваюцца ў зборах Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Беларускага музея ў Нью-Ёрку, прыватных калекцыях розных краін свету.

Сайт мастака В. Васюкевіча: vasiukevich.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Святло-Візія» в Минске, место проведения выставки  - «Литературный музей Максима Богдановича».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.