3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Дыплом

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-пт.: 11.00 - 22.00, cб.-вс.: 12.00 - 22.00
Жанр Живопись, Тематическая выставка
Стоимость входа

Свободный

«Дыплом» – гэта групавая выстава, арганізаваная платформай «Факультэт Агітацыйнай Крытыкі» (ФАК) сумесна са студэнтамі-выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў 2015 года: Алесяй Галота, Уладзімірам Грамовічам, Алесяй Жыткевіч, Алесям Кудрашовым, Глебам Аманкулавым і іншымі.

Выстава «Дыплом» таксама з’яўляецца жэстам супраць беспраблемнай, марнай і пафаснай выставы ў гонар 70-годдзя акадэміі, якая замест аналіза сваёй гісторыі ўзнаўляе сваю кансерватыўнасць.

У першай лекцыі адукацыйнага курсу ФАК было пастаўленае пытанне «Навошта мастаку дыплом акадэміі?». Ужо с 1970-х гадоў студэнты БДАМ пачынаюць выказваць сваю незадаволенасць наконт якасці адукацыі, педагагічнай этыцы, недахопу ведаў пра сучасны культурны працэс і ігнараванне актуальнага кантэксту. Усё застаецца на сваіх месцах і дагэтуль: выкладчыкі акадэміі прымушаюць навострываць рамяство, цалкам ігнаруючы задачу падрыхтоўкі студэнтаў да прафесійнага жыцця пасля заканчэння ВНУ. Гісторыю і тэорыю мастацтва ХХ-ХХІ стагоддзяў, веды пра сучасныя практыкі і тэндэнцыі ў мастацтве і пра тое, як інтэгравацца ў прафесійную сферу, студэнты не могуць атрымаць нідзе, акрамя як праз паралельную самаадукацыю.

На выставе будуць прадстаўленыя працы студэнтаў, якія скончваюць акадэмію ў гэтым годзе. Падчас правядзення праекта ў акадэміі мастацтваў пройдзе абарона дыпломаў гэтых студэнтаў. Выстава — гэта спроба адрэфлексаваць праблемы мастацкай адукацыі, трывалых міфаў пра майстэрства, геніальнасць і ўзноснае.

Акрамя таго куратарская група прадставіць архіў практык крытыкі, супраціву і рэфлексіі студэнтаў пра статус акадэміі: ключавыя мастацкія творы, акцыі, выставы і стыхійныя пратэсты. Архіў, які складаецца з артэфактаў, дакументаў, фатаграфій і твораў мастакоў розных пакаленняў (Жанна Гладко, Андрэй Дурэйка, Алесь Пушкін, Людміла Русава, Таня Сяцко, Генадзь Хацкевіч, Ігар Цішын, Сяргей Шабохін і шматлікія іншыя), пачынаючы з 1970-х да нашага часу, будзе ўбудаваны ў адмысловую канструкцыю. Наратыў дае разуменне пра гісторыю крытыкі акадэміі, сістэмы адукацыі, даступнасці ведаў пра практыкі мадэрнісцкага і сучаснага мастацтва, якая ўжо доўгі час актывіравалася студэнтамі і выкладчыкамі.

Падчас суправаджальных мерапрыемстваў плануюцца экскурсіі па выставе ад студэнтаў і дыскусія наконт мастацкай адукацыі ў Мінску. Праграма cуправаджальных мерапрыемстваў будзе аб’яўленая пазней.

Арганізацыя выставы праходзіла спосабам гарызантальнага курыравання (адкрытая камунікацыя, кансенсус, не-іерархічнасць), што прапануе радыкальна адрозную ад звыклых схем акадэміі мадэль адукацыі і працы. Акрамя саміх студэнтаў у стварэнні выставы прымалі ўдзел: Аляксей Барысёнак, Антон Барысенка, Жанна Гладко, Андрэй Дурэйка, Міхаіл Мішук, Таня Сяцко, Сяргей Шабохін.

Асобая падзяка ў зборы архіваў: Сяргей Бабарэка, Адам Глобус, Андрэй Дурэйка

Факультэт агітацыйнай крытыкі (ФАК) створаны адмыслова для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і з’яўляецца дыстанцыйным факультатывам па тэорыі і гісторыі сучаснага мастацтва.

Гары, акадэмізм, гары!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Дыплом» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.