3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Прэзентацыя факсімільнага выдання Тураўскага Евангелля

Мероприятие уже прошло

Жанр Выставка литературы, Книжная

18 чэрвеня 2015 г. у 15 гадзін Бібліятэка імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы правядуць прэзентацыю факсімільнага выдання Тураўскага Евангелля. Упершыню адзін з самых старажытных помнікаў пісьменства на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) – фрагмент Тураўскага Евангелля (кароткага зборніка евангельскіх святочных чытанняў), якi датуецца XI ст., апублікаваны ў арыгінальным выглядзе. Арыгінал рукапісу захоўваецца ў Бібліятэцы імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук, а яго факсімільнае выданне выпушчана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Фрагмент кароткага зборніка евангельскіх святочных чытанняў, вядомага пад назвай Тураўскае Евангелле, быў знойдзены ў 1865 г. у Тураве (на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь) у скрыні з пад вугалю настаўнікам Мікалаем Сакаловым. Ён прывёз сваю знаходку ў Аддзел рукапісаў Віленскай публічнай бібліятэкі. У 1915 г. Евангелля разам з іншымі бібліятэчнымі каштоўнасцямі было вывезена ў маскоўскую Румянцаўскую бібліятэку. 

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны рукапіс быў вернуты ў Літву і перададзены ў Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Літоўскай акадэміі навук.
Ад Евангелля захавалася 10 аркушаў. Гэта самы ранні помнік пісьменства з тых, што захоўваюцца ў Літоўскай Рэспубліцы, а таксама адзін з 14 помнікаў пісьменства на царкоўнаславянскай мове, якія захаваліся на тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Евангелле знаёміць з вытокамі кніжнай культуры ў ВКЛ, дае ўяўленне аб духоўным і матэрыяльным жыцці яго праваслаўных жыхароў, адлюстроўвае шматканфесійны, культурны, этнічны і сацыяльны кантэкст краіны.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымала лічбавую копію рукапіснай кнігі з Бібліятэкі імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук і падрыхтавала выпуск яе факсімільнага ўзнаўлення з захаваннем усіх асаблівасцей арыгінала. Выданне суправаджаецца навуковымі каментарыямі па гісторыі Тураўскага княства і самога Тураўскага Евангелля.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі з’яўляецца захавальніцай мноства важных інфармацыйных рэсурсаў. Больш як 90 гадоў у бібліятэцы збіралася дакументальная спадчына беларускага народа. Фонд бібліятэкі складае каля 10 млн адзінак захавання. У бібліятэцы захоўваецца больш як 70 тыс. рэдкіх і старажытных кніг і рукапісаў, якія датуюцца XIV–XVIII стст. 

Асаблівую каштоўнасць прадстаўляе ўнікальны збор, што налічвае палову мільёна нацыянальных дакументаў, якія выпушчаны на беларускай тэрыторыі з пачатку XIX ст. да нашых дзён. Сярод іх цікавасць уяўляюць публікацыі і іншыя крыніцы па гісторыі ВКЛ. Нацыянальная бібліятэка Беларусі актыўна стварае свае і набывае замежныя электронныя рэсурсы, прадастаўляе да іх бясплатны доступ.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Прэзентацыя факсімільнага выдання Тураўскага Евангелля» в Вильнюсе, место проведения выставки  - «Lietuvos mokslu akademija (Академия наук Литвы)».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.