3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Вандроўкі па зямлі і прасторы

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00
Жанр Живопись
Стоимость входа

15 000 руб.,
студенты - 10 000 руб.,
школьники - 5 000 руб.

17 чэрвеня 2015 г. а 17-ай гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі Мікалая Аўчыннікава «Вандроўкі па зямлі і прасторы».

“Жывучы на роднай зямлі, вандруючы сцяжынкамі продкаў, адчуваючы прыгажосць беларускага краявіда, дакранаючыся да сівых муроў – сведкаў гісторыі, атрымліваючы ад іх моцную энэргетычную падтрымку, хочацца зазірнуць за гарызонт, каб пабачыць іншыя краіны і потым стомленным вярнуцца дадому, каб адпачыць душой у родных мясцінах.

У снах мы вандруем там, куды немагчыма даехаць, даплыць, даляцець… Дзе форма знікае, набывае новыя межы, і знаходзіць новае жыццё ў кругавароце гібелі і аднаўлення” (М. Аўчыннікаў).

“Мікола Аўчыннікаў належыць да творчай суполкі маладзечанскіх мастакоў. Яго адметны талент і духоўны свет азораны філасофскім поглядам на жыццё і мастацтва…

Немалую ролю ў станаўленні асобы адыграла вучоба ў Віцебску, горадзе са славутай мастацкай гісторыяй, над якім яшчэ лунаюць рамантычны дух мастацтва, добрыя традыцыі рэнесансу 20-х гадоў мінулага стагоддзя…
Аўтар – тонкі лірык, і гэта яскрава бачна ў шматлікіх яго работах, дзе празрыстыя колеравыя адценні гавораць пра ўзвышаны стан душы мастака ў час працы.

У вобразна-пластычных пошуках мастак знаходзіць своеасаблівы тэматычны і дэкаратыўны акцэнт, уносіць сваё слова ў фармальна-жывапісным кірунку.

Мікола Аўчыннікаў здолеў у жыцці і творчасці пазбегнуць кан`юктуры. Яму ўдалося зберагчы ў душы высокае і чыстае пачуццё годнасці, абавязку перад Бацькаўшчынай”.

Уладзімір Пракапцоў,
кандыдат мастацтвазнаўства.


Мікалай Аўчыннікаў

Нарадзіўся ў 1952 г. у в. Гарадзец Гомельскай вобл.
У 1974 скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў І. Сталярова, A. Гумена.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 г.
Жыве ў г. Маладзечна. Выкладае жывапіс, кампазіцыю ў гімназіі-каледжы мастацтваў, кіраўнік мастацкага аддзялення.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Вандроўкі па зямлі і прасторы» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.