3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-пт.: 10:00 – 21:00, сб.-вс. 10:00-18:00
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

По читательскому билету или разовому пропуску (3 000 руб.)

11 чэрвеня 2015 года а 16 гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца адкрыццё выставы “Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона” з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і Музея Земляробства ім.кс.Кш.Клюка ў Цеханоўцы (Рэспубліка Польшча). Гэта першы выставачны праект двух музеяў у рамках міжнароднага супрацоўніцтва. 

На выставе прадстаўлена звыш 70 экспанатаў. Яны надрукаваны ў еўрапейскіх друкарнях у складанай тэхніцы хромалітаграфіі ў канцы XIX – пачатку XX ст. З'яўленне друкаваных ікон у сялянскім асяродку адбывалася рознымі шляхамі – яны набываліся ў карабейнікаў, у храме, былі часткай пасага маладой. Часам паломніцкі ўшанаваны абраз прывозіў з сабой чалавек, які наведаў Сьвятыя месцы – Афон, Палестыну.

Сярод праваслаўных ікон на выставе вылучаюцца высокамастацкія хромалітаграфіі адэскага выдаўца Фясенкі, атрымаўшага на Сусветнай Міланскай выставе за прадстаўленыя творы першы прыз і падакладныя на дошке хромалітаграфіі Сыціна. Каталіцкія адрозніваюцца разнастайнасцю выканання. Самая рэдкая і незвычайная – ікона “Божая Маці “Чанстахоўская”. Арыгінальнасць яе ў тым, што пры змене ракурсу нечакана, як бы цудоўным чынам, перад чалавекам адкрываецца тры выявы: Антоній Падуанскі, Анёл-ахоўнік, Божая Маці. Такія абразы “з сакрэтам” упершыню з’явіліся ў ХVIII стагоддзі, багатым на розныя тэатральныя эфекты і трансфармацыі.

Спосаб атрымання друкаванага малюнка быў складаны, шматэтапны. Але вынік атрымліваўся такі, што і сёння людзі дзівяцца прыгажосці старадаўняй каляровай іконы. Друкаваная ікона, якая цесна звязана з народнай пабожнасцю, можна ацэньваць як сапраўдны твор мастацтва. 

Выстава “Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона” працуе с 11 чэрвеня па 27 жніўня 2015 года (галерэя “Лабірынт” Нацыянальнай біліятэцы Беларусі).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
05 июня 2015 в 09:14

ЖАНР: Иконопись, Тематическая выставка... Это не иконопись, а печать, печатная икона

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона» в Минске, место проведения выставки  - «Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.