3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Юбилейная выставка Александра Сильвановича «Небо»

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.-вс.: 10:00-19:00, пн.: выходной
Жанр Арт-объект, Живопись, Скульптура

Ідэйнае гучанне выстаўкі Аляксандра Сільвановіча «Неба» засноўваецца на эстэтычным спасціжэнні нябеснай прасторы як магутнай духоўнай субстанцыі, якая як бы ўбірае ў сябе ўсе праявы чалавечага існавання.

Канцэпцыя актуалізуецца найперш у аднайменным творы, дзе аўтар не толькі кампазіцыйна, а ў першую чаргу светапоглядна аддзяляе зямлю з яе штодзённай паслядоўнасцю жыцця ад той вышэйшай сферы, дзе ў блакітным срэбры існуюць нашы лепшыя памкненні і справы, куды імкнуцца нашы мары і надзеі, не абцяжараныя будзённасцю, дзе лунаюць фантазіі мастака.
Прыналежнае да нябёсаў «Сонца» аўтар вызначае глыбокай экспрэсіяй чырвонага колеру, прадстаўляючы ва ўмоўна–закадзіраванай форме той міфалагічны рад выяўленчых вобразаў, якія стварыла чалавецтва, стагоддзямі доўжачы свой шлях пад магутным свяцілам, наталяючыся яго энергетыкай.

Серыя работ «У небе» дыялектычна спалучае матэрыяльны і ідэальны свет, звяртаючыся да тых устойлівых знакаў, якія сімвалізуюць міфічных істот ці казачныя прадметы, што прыдуманы чалавекам, але могуць узнесціся на недасягальную вышыню, напрыклад, крылаты пегас, лятучы статак.

Постаццю, што робіць ласку данесці да людзей добрыя весткі, з’яўляецца пасланнік нябёсаў «Анёл, вобраз якога нярэдка прысутнічае ў творах Сільвановіча. Адзін з іх пакуль спіць, даючы магчымасць чалавецтву асэнсаваць дабро і зло.

У творы «Дванаццаць месяцаў» аўтар лагічна выпрацоўвае формулу прыроднага колазвароту, які адбываецца пад адвечнымі нябёсамі і арганічна стасуецца з людскімі лёсамі, гістарычнымі шляхамі радзімы. Мы разам з Аляксандрам пражываем найбольш значныя падзеі года, адлюстраваныя ў графічна сціслых выявах, семантыка якіх узыходзіць да універсальных знакаў, выпрацаваных чалавецтвам на працягу стагоддзяў і зразумелых кожнаму насельніку зямлі. Гэта стылізаваныя малюнкі доміка, сабакі, коніка, рыбы, месяца, розных формаў кветак, зорак, птушак, хваляў. Асабліва цікава прачытваюцца фігуркі людзей, якія нясуць у сабе значнае абагульненне, якое дазваляе адчуць у выяўленчым ладзе глыбокі філасофскі падтэкст, што ўзмацняецца спіралепадобнай кампазіцыйнай будовай твора.

Арыгінальная жывапісная мова вылучаецца своеасаблівымі колерава-выяўленчымі сродкамі, якія характэрны менавіта для Аляксандра як мастака. Яго пластычныя прыёмы ўнутрана нагадваюць арнамент, дзе выкарыстаны фрызавасць кампазіцыйнай будовы, гарманічнасць рытмаў і аўтарскіх піктаграфічных элементаў, якія ствараюць цэлы закадзіраваны аповед пра існаванне чалавека ў атачэнні натуральнага асяроддзя.

Мастак – менавіта тая зямная істота, якая здольна ўзвысіць зямное да нябеснага, даючы магчымасць гледачу наталіцца духоўна.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Юбилейная выставка Александра Сильвановича «Небо»» в Гродно, место проведения выставки  - «Гродненский выставочный зал».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.