3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Малюнкі на шпалерах

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн. — пт.: c 11:00 до 22:00; сб. — вс.: c 12:00 до 22:00
Жанр Детские, Живопись
Стоимость входа

Свободный

1 чэрвеня а 18-й у галерэі “Ў” пад чароўныя мелодыі з кружэлак адбудзецца адкрыццё выставы дзіцячых твораў “Малюнкі на шпалерах”, якая ёсць вынікам аўтарскага курса Сафіі Садоўскай “Баўхаус” у межах галерэйнага праекта “Дзіцячыя Творчыя Майстэрні”. Цягам трох месяцаў дзеткі дазнаваліся пра мастацтва з кароткіх лекцыяў і ладзілі свой уласны дыялог з працамі вядомых мастакоў, беручы ўдзел у тэматычных майстар-класах. Тая частка экспазіцыі, якую вы ўбачыце, хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі ўласнаруч пад кіраўніцтвам прафесійнай куратаркі Аксаны Жгіроўскай.

Працоўная група праекта “Дзіцячыя Творчыя Майстэрні” галерэі “Ў” (Сафія Садоўская, Ірына Лукашэнка, Вольга Мжэльская, Паліна Сей) падрыхтавала шэраг майстар-класаў для дзетак 7-12 гадоў, дзе б яны змаглі ў даступнай форме даведацца аб гісторыі сучаснага мастацтва, а таксама навучыцца выражаць свае ідэі, выкарыстоўваючы разнастайныя матэрыялы і тэхнікі прыкладной творчасці. У якасці базавай адукацыйнай асновы працоўная група абрала педагагічныя ідэі вядомай школы дызайна і архітэктуры “Баўхаус”.

Школьныя праграмы па выяўленчым мастацтве ўціскваюць дзетак у рамкі, якія не надта адпавядаюць патрэбам узросту. У дадатак педагогі вымушаныя ацэньваць працы, малюнкі, якія немагчыма і няможна ацэньваць. Часта ацэньванне і адзнакі хутчэй адбіваюць усякае жаданне браць пэндзаль у рукі. У гэтым узросце важнае не столькі ўмельства выбудаваць кампазіцыю, ці абраць колеры або рэалістычна выявіць аб’ект. Каштоўнасць працы не ў канчатковым выніку, а ў самім працэсе стварэння.

Што маляваў малы Пікаса на шпалерах? Ці ляпіў пясочныя кулічыкі Радэн? Калі Клее ўпершыню ўзяў у рукі аловак? Гэтыя гісторыі не захаваліся ў архівах, але паўтараюцца ў жыцці кожнага без вынятку чалавека. Маляваць для дзетак гэтаксама натуральна як пачаць хадзіць, размаўляць і лазаць па дрэвах – гэта форма пазнання свету.

“Баўхаус” быў абраны тэмай курсу дзякуючы адметным адукацыйным напрацоўкам некаторых педагогаў гэтай школы. У прыватнасці, практыкаванні Ёганэса Ітэна, якія спрыяюць не толькі развіццю навыка візуальнага ўспрымання але і развазе аб яго сутнасці, якая не заўжды бачная воку. Як казаў Паўль Клее: “Мастацвта не выяўляе бачнае, але робіць бачным”. На працягу года мы вучыліся глядзець і бачыць карціны розных матсакоў, шукалі сэнсы і крыніцы натхнення. Дзеці даследвалі розныя тэхнікі і тэмы. У нашыя задачы як педагогаў уваходзіла не навучыць дзетак маляваць, а абудзіць у іх жаданне ствараць і быць адчувальнымі да твораў вялікіх мастакоў і сваіх прац.

У межах выставы 6 і 7 чэрвеня пройдзе дзіцячы экалагічны фэст “Зялёны weekend”, зладжаны таварыствам “Зялёная сетка”. Цягам двух дзён у галерэі адбудуцца разнастайныя тэматычныя лекцыі, паказы мультфільмаў і кінастужак, багата захапляльных творчых майстар-класаў.

Падпісвайцеся на старонку Дзіцячых Творчых Майстэрняў Галерэі «Ў», каб заўсёды атрымліваць свежую інфармацыю пра майстар-класы, дзіцячыя святы і не толькі: https://www.facebook.com/Majsterni

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Малюнкі на шпалерах» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.