3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Лета ў Ружанах

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.-сб.: 09:00 - 17:00, вс.-пн.: выходной
Жанр Живопись

5 чэрвеня ў выставовай зале музея «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» адбудзецца выстава мастацкай суполкі «Абуджэнне». Ужо некалькі гадоў сябры суполкі, Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка арганізоўваюць выставы ў розных рэгіянальных асяродках Беларусі і актыўна прапагандуюць тэматыку, звязаную з гістарычным мінулым і сучасным жыццём роднага краю. Асаблівую ўвагу яны надаюць беларускім краявідам, падкрэсліваючы іх каларыстычнае багацце, а таксама рэалістычныя, рамантычныя і сімвалічныя рысы, арганічна ўласцівыя беларускай прыродзе. 

На прадстаўленай выставе беларускія пейзажы нясуць адметную гістарычную характарыстыку. На іх змешчаны розныя помнікі даўніны, уключаючы архітэктурныя шэдэўры Ружан, якія яшчэ чакаюць сваёй рэстаўрацыі. Асобным пейзажна-сімвалічным акцэнтам экспазіцыі сталі краявіды з адлюстраваннем травеньскага квітнення яблыні, бэзу, каштана і іншых дрэў, што можна ўспрымаць як прыклад натуральнага штогадовага абуджэння прыроды, якое вельмі хвалюе і натхняе мастакоў-абуджэнцаў. Такім чынам, сувязь розных часоў, абуджэнне гістарычнай памяці і захапленне хараством навакольнага свету стала асноўнай тэматыкай выставовага ружанскага лета. 

Упершыню ў гісторыі беларускага мастацтва ўдзельнікі выставы прапануюць сваё творчае жывапіснае адлюстраванне асобных старонак жыцця і дзейнасці Льва Сапегі (1557 – 1633), Яна Пётры Сапегі (1569 –1611), Яна Казіміра Сапегі ( ? – 1730), якія вызначаліся сваёй вялікай палітычнай і грамадскай актыўнасцю. Згаданым, а таксама многім іншым прадстаўнікам слаўнага магнацкага роду можна прысвяціць безліч мастацкіх твораў. Гэта выстава, спадзяемся, дасць добры прыклад такім творчым знаходкам і адкрыццям, якія значна ўзбагацяць гістарычны, батальны, камерны, нацюрмортны і іншыя жанры беларускай выяўленчай наватарскай творчасці.

Падчас адкрыцця выставы яе удзельнікі наладзяць на вялікай палацавай пляцоўцы святочны мастацкі майстар-клас. Мастакі стануць удзельнікамі тэатралізаванага фэста, а пасля, яны будуць маляваць пейзажы, выконваць партрэты з натуры, рабіць гістарычныя замалёўкі, навеяныя жывой атмасферай палацавага пагорка. Выстава будзе працягвацца да канца месяца. Пасля яе завяршэння мастакі падораць музею шэраг сваіх твораў са шчырай надзеяй, што Ружаны стануць у новым стагоддзі адной з многіх рэгіянальных культурных сталіц нашай цудоўнай краіны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Лета ў Ружанах» в Бресте, место проведения выставки  - «Ружанский дворцовый комплекс Сапегов».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.