3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Балада пра белую вішню

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.: с 09:00 до 18:00; вт.–сб.: с 10:00 до 17:30; вс.: выходной
Жанр Выставка кукол, Выставка эскизов, Тематическая выставка, Фото
Стоимость входа

15 000 руб.

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

ЗАПРАШАЕ
на адкрыццё выстаўкі аднаго спектакля
“Балада пра белую вішню”


Выстаўка працягвае праект “Гісторыя стварэння і развіцця тэатральнага лялечнага мастацтва Беларусі”. На гэты раз лялькі, дэкарацыі, эскізы, фотаздымкі і відэаграфіку са спектакля “Балада пра белую вішню” прадставіць Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. 

Узнёслы аповед пра старонкі беларускай гісторыі ўвасобіў галоўны рэжысёр тэатра Аляксей Ляляўскі. У аснове спектакля – метафарычная п’еса Святланы Клімковіч. Тэатр ужо звяртаўся да гэтага твора: у 1984 годзе пастаноўку ажыццяўляў Анатоль Ляляўскі з мастацкім вырашэннем Ларысы Герлаван. Падчас свайго 70-годдзя, у 2008 годзе, калектыў ізноў звярнуўся да гэтай чароўнай гісторыі.

“Балада пра белую вішню” – гэта аповед пра нашу краіну, пра тыя трагічныя моманты з яе гісторыі, калі з усіх бакоў падступалі ворагі, калі стаяла вялікая пагроза незалежнасці ды і ўвогуле існаванню нашага краю. Спектакль насамрэч ёсць балада пра Белую Русь, пра тых светлых людзей, дзякуючы чыёй адданасці, вернасці і здольнасці ахвяраваць існуе на сусветнай карце наш край.

Незвычайныя і вельмі складаныя ў сваім выкананні лялькі ў спалучэнні з чароўным відэашэрагам мастачкі Таццяны Нерсісян ствараюць сапраўды магічнае ўражанне. 

На ўсім шляху свайго існавання Беларускі дзяржаўны тэатр лялек выказваў вялікую пашану да нацыянальнага мастацтва. Традыцыя далучаць падрастаючае пакаленне да беларускіх культурных здабыткаў працягваецца і сёння. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Балада пра белую вішню» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.