3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

ІншыЯ

Мероприятие уже прошло

Время работы ср. — вс.: c 11:00 до 19:00
Жанр Живопись
Стоимость входа

30 000 руб.,
студенты 15 000 руб.,
школьники 6 000 руб.

16 мая 2015 года ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё выстаўкі Ірыны Дзёмінай “ІншыЯ”.

Імя Ірыны Дзёмінай і яе вырабы са скуры добра вядомыя ўсім прыхільнікам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асаблівай увагай былі адзначаны персанальныя выставы «Зямная душа», «Валіза», «Іншае жыцце». 

Гэтым разам Ірына Дзёміна прапануе новы ўнікальны праект пад назвай «ІншыЯ». Мастачка задаецца філасофскім пытанне, якое хвалюе ўсё прагрэсіўнае чалавецтва. Чаму нашы ўяўлення пра сябе часта не супадаюць з меркаваннем іншых?.. Чаму пры сустрэчы з навакольным светам мы апранаем маску?.. Як не заблукаць у гэтым жыцці, а пражыць яго паўнавартасна – не душыць сваіх эмоцый, крыўд, жаданняў – і пры гэтым заставацца ў гармоніі з самім сабой? 

Мастачка заклікае пачуць голас уласнага Ценю, адчыніць таямніцы сэрца і ўпэўнена, што жыццё зробіцца паўнавартасным толькі тады, калі Асоба здолее пабудаваць гарманічны дыялог паміж гэтымі сіямскімі блізнятамі нашага Я.

Ірына Дзёміна скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. З 1991 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і замежных выставах. З 2000 года – член Беларускага саюза дызайнераў, з 2003-га – Беларускага саюза мастакоў. Працы мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях. 

Вялікая падзяка Наталлі Саковіч за ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі, а таксама Святлане Ермачонак за выдатныя аксэсуары з метала.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «ІншыЯ» в Минске, место проведения выставки  - «Художественная галерея Михаила Савицкого».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.