3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Дыярушы

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 9:00 до 18:00
Жанр Живопись
Стоимость входа

Свободный

Выставачны праект «Дыярушы» прымеркаваны да 70-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (да 1991 Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут). Галоўная мэта праекту – стварэнне жывой ілюстраванай гісторыі Акадэміі праз асабістыя ўспаміны яе выпускнікоў М.Р. Баразны, В.П. Бартлавай, А.С. Бохан, У.У. Васюка, Э.П. Герасімовіч, В.І. Дамуця, С.А. Жбанкова, У.Л. Зінкевіча, У.А. Мішчанчука, Д.М. Мохава, В.В. Нямцова, У.П. Савіча, В.Ю. Сазыкінай, П.Ю. Татарнікава, У.А. Тоўсціка, А.У. Шаппо, Я.Ф. Шунейкі.

Абапіраючыся на тэксты ўспамінаў, сабраныя інтэрв'юверамі, сучасныя студэнты паспрабавалі па-свойму інтэпрэтаваць тыя падзеі і час, надзеі і мары сваіх папярэднікаў. Вынікам такога экперыменту сталі жывапісныя і графічныя творы, арт-аб'екты, інсталяцыі, фотаграфіі, выкананыя студэнтамі 1-5 курсаў Г.Багрыцэвіч, А.Вярстак, Т.Гарманавай, В.Гроус, К.Кавалёвай, А.Каліцэняй, А.Каробка, У.Кніга, К.Крыштопік, К.Міхнюк, В.Несцярук, К.Пашкевіч, В.Петрушко, Д.Раманенка, У.Сайко, Ю.Сяргейчыкам, В.Хілько, Ю.Шкутнік, Ф.Шурмялёвым, А.Юркевіч, В.Ярэніч і інш.

Спалучэнне візуальных аб'ектаў і тэкстаў ўспамінаў у адной экспазіцыйнай прасторы дазволіла выявіць гісторыю Акадэміі не толькі як набор пэўных гістарычных падзей, а як жывы і няспынны творчы пошук, пераемнасць традыцый і імкенне да новых мастацкіх даляглядаў.

Ідэя: М.Л.Карпянкова, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай академіі мастацтваў

Куратары: Г.Біжык, Т.Кучынскі-Паравы, Ю.Пешына, А.Русакевіч, А.Сацукевіч, В.Шапашнікава - студэнты 2-га курса мастацкага факультэта, спецыяльнасць “мастацтвазнаўства”.

Рабочая група: Г.Быкава, М.Бабко, К.Куніца, К.Крамарэнка, Н.Юзэфовіч, А.Васілевіч, Н.Сямёнава, А.Фанарыкава, Т.Януковіч, М.Дарожка, Г.Быкава, М.Бабко, К.Куніца, К.Крамарэнка, Н.Юзэфовіч, А.Васілевіч, Н.Сямёнава, А.Фанарыкава, Т.Януковіч, М.Дарожка.

Выстаўка адбываецца ў межах XLIX Студэнцкай навукова-творчай канферэнцыі да 70-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Дыярушы» в Минске, место проведения выставки  - «Белорусская государственная академия искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.