3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Каханне ніколі не заканчваецца

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00; вс., пн.: выходной
Жанр Современное искусство
Стоимость входа

30 000 руб.,
студенты - 20 000 руб.,
школьники, пенсионеры - 15 000 руб.,
детям до 5 лет – бесплатно 

21 МАЯ 2015 ГОДА А 18 ГАДЗІНЕ ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё ВЫСТАВЫ ЛАТЫШСКАГА СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА “КАХАННЕ НІКОЛІ НЕ ЗАКАНЧВАЕЦЦА”.

А 16 гадзіне адбудзецца ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА “Знаёмства з актуальнымі тэндэнцыямі ў сучасным мастацтве Латвіі” з куратарам і мастакамі выставы, якія прадстаўляюць латышскі жывапіс, сцэнаграфію, скульптуру і фатаграфію нашых дзён .

На экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за дваццаць буйнафарматных фотарэпрадукцый работ мастакоў. Сярод іх – жывапіс Мікеліса Фішарса, Гірта Муйжніекса і Яніса Авоціня, інсталяцыі Катрыны Нейбургі і Крыстапа Гелзіса і іншыя прызнаныя творы сучаснага мастацтва, а таксама фотаздымкі Інты Рукі, Арніса Балчуса і іншых аўтараў. Выстава праходзіць у рамках культурнай праграмы старшынства Латвіі ў Савеце Еўрапейскага Саюза.

“Мэта выставы – паказаць сучаснае латышскае мастацтва ў актуальнай сітуацыі, падаючы невялікі гістарычны экскурс у сучаснае латышскае мастацтва з 1990 года, а таксама адлюстроўваючы галоўныя мастацкія напрамкі, якія існуюць у Латвіі ў цяперашні момант – мастацтва рэпартажнай фатаграфіі, фармалізм і неаканцептуалізм. Усе ўключаныя ў экспазіцыю работы дапаўняе апавяданне пра канкрэтную працу, яе месца ў агульнай карціне латышскага мастацтва і інфармацыю пра яе аўтара. Экспазіцыя створана па храналагічным прынцыпе.
Назва выставы “Каханне ніколі не заканчваецца” запазычана з аднайменнай працы “LOVE NEVER ENDS”, якую ў 2008 годзе стварылі Сармітэ Маліня і Кристапс Калнс, і якая таксама ўключана ў гэтую выніковую экспазіцыю. Гэта Site Specific Installation – іранічна-настальгічнае сузіранне мінуўшчыны, у якім банальныя прадметныя атрыбуты мінулага – прадметы спальнага інтэр’еру і іх дэталі – ператварыліся ў красамоўныя матывы ўражлівай мінімалістычнай кампазіцыі. Гэты твор можна трактаваць як сучаснае рашэнне тэмы vanitas. Таму ў ёй таксама зашыфраваны больш глыбокі семантычны сэнс – тлен жыцця мінуючага перад тварам вечнасці, і яна прыцягвае ўвагу да таго, да чаго імкнецца любы сапраўдны твор мастацтва. На гэтым будзе грунтавацца створаная адмыслова для Беларусі экспазіцыя, якая паказвае нядаўнюю гісторыю і цяперашнюю сітуацыю ў сучасным латышскай мастацтве".

Іева Калныня (Ieva Kalniņa),
куратар выставы, 
дырэктар Інстытута сучаснага мастацтва

На выставе прадстаўлены Яніс Авоціньш, Арніс Балчус, Крысціанс Брэктэ, Эвеліна Дейчманэ, Іварс Друле, Андрыс Эгліціс, Мікеліс Фішарс, Гінтс Габранс, Крыстапс Гелзіс, Хэлена Хейнрыхсонэ, Гінтэрс Крумхолцс, Крвысціне Курсіша і Мікс Мітрэвіцс, Імантс Ланцманіс, Сармітэ Маліня і Крыстапс Калнс, Гіртс Муйжніекс, Катрына Нейбурга, мастацкае бюро “Open”, аб’яднанне “Арбіта”, Міервалдзіс Поліс, RIXC, Інта Рука, Крышс Салманіс, Гунтарс Сіеціньш, Олегс Цілбергс і Айя Зарын.

Культурная праграма старшынства Латвіі ў Савеце Еўрапейскага Саюза праводзіцца ў многіх краінах, у тым ліку Беларусі, як адной з краін Усходняга партнёрства. Саміт Усходняга партнёрства, які адбудзецца ў Рызе ў маі гэтага года, стане адным з самых значных падзей старшынства Латвіі. У рамках культурнай праграмы ў Беларусi ўжо праведзены Дні Латвійскага кіно, канцэрт хору Латвійскага радыё і камернага аркестра “Sinfonietta Riga”, выстава Нацыянальнага музея гісторыі Латвіі “Бурштын – жамчужына Балтыйскага мора”, а таксама 18 чэрвеня будзе адкрыта выстаўка, прысвечаная 150-годдзю латышскіх нацыянальных паэтаў Аспазіі і Райніса. Культурная праграма старшынства, асноватворнымі каштоўнасцямі якой з’яўляецца
сучаснасць, унікальнасць і майстэрства, уключае каля 200 мерапрыемстваў па ўсім свеце, і гэта самая шырокая прэзентацыя латышскай культуры за мяжой з моманту аднаўлення
незалежнасці.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Каханне ніколі не заканчваецца» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по пр-ту Независимости, 47».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.