3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Графічныя калегі

Мероприятие уже прошло

Время работы С 17:00 до 20:00
Жанр Графика

Акадэмія выяўленчага мастацтва ў Катавіцах дзеліцца на два факультэты – мастацкі і дызайнерскі. Мастацкі факультэт дзеліцца дадаткова на кафедру жывапісу і кафедру графікі. Кожная з гэтых частак, вядома, складаеццца з выключных адзінак, цікавых і непаўторных педагогаў і мастакоў. Анджэй Лабуз і Гжэгаж Ханьдэрэк – гэта прозвішчы, што належаць адным з самых яскравых асоб, звязаных з кафедрай графікі.

Пра іх выключнасць сведчыць не толькі мастацкі досвед, але і штосьці яшчэ, што ляжыць па-за досведам працы ў майстэрні, дзе графічны прэс звычайна бывае канчатковай выверкай. Гэта таксама важны досвед у прасторы ўласных пошукаў сэнсу існавання графіка ў сучасным свеце. Гжэгаж і Анджэй з’яўляюцца сябрамі, і, утвараючы нефармальны мастацкі дуэт, часта [спантанна] ламалі творчыя і жыццёвыя сумненні, падтрымліваючы адзін аднаго ўласнымі назіраннямі і досведам. Я не адзін раз быў сведкам такіх сутычак, якія бываюць неабходныя для раўнавагі і павінны весці [як пакаянне] да дасягнення адпаведнага творчага сцішэння.

Гэта ўжо чарговы сумесны мастацкі праект, у якім таксама важным з’яўляецца канцавы эфект у выглядзе графічнай канфрантацыі абодвух мастакоў, як і сам выезд [гэтым разам у Мінск], што з’яўляецца, як звычайна ў выпадку з гэтымі асобамі, своеасаблівым хэпенінгам.

Выстава з’яўляецца зборам досведу мастакоў, сабранага цягам некалькіх год, а гэта значыць, што у нас ёсць магчымасць паглядзець на ўзаемаадносіны, натхненні і пошукі.
Здаецца, што ў апошнія гады творчасць Анджэя і Гжэгажа стала больш сінтэтычнай і ашчаднай, хоць гэта і няпростая здагадка пры ўжо звужанай чорна-белай мове.
У сувязі з гэтым я прапаную ўважліва паглядзець у глыбіню аўтарскіх структур, церпяліва выпрацаваным мастакамі, і ў гэтым кантэксце прыгледзецца да іх саміх, бо гэта дуэт вельмі добрых графічных калег.

Мацей Лінтнэр [калега]

Гжэгаж Ханьдэрэк
Прафесар, прарэктар па справах адукацыі і студэнтаў Акадэміі выяўленчага мастацтва
Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Забжы. Дыплом у Інстытуце мастацтва Сілезскага ўніверсітэта (філіял у Цешыне) – 2002 г. і ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах у майстэрні глыбокага друку праф. Я. Шматлоха – 2003 г. З 2004 года працуе ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах. Доктарскую ступень атрымаў у 2005 годзе. Кіруе Майстэрняй рысунку і жывапісу на першым курсе.

Анджэй Лабуз
Доктар навук, ад’юнкт на кафедры графікі, намеснік дэкана мастацкага факультэта
Нарадзіўся ў 1966 годзе ў Мысьленіцах. У 1991-1996 гг. вучыўся ў Акадэміі выяўленчага мастацтва імя Яна Матэйкі ў Кракаве, на Факультэце графікі ў Катавіцах. У 1996 г. абараніў дыпломную працу па станкавай графіцы ў Майстэрні глыбокага друку і рысунку. З 2003 года працуе ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах на кафедры графікі ў Майстэрні глыбокага друку. Навуковую ступень доктара ў галіне графікі атрымаў у 2005 годзе.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Графічныя калегі» в Минске, место проведения выставки  - «Академия».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.