3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Славутыя імёны ў гісторыі Беларусі

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-пт.: 9:00 — 19:00. сб.,вс.: выходной
Жанр Литературно-документальная выставка

Славутыя імёны ў гісторыі Беларусі:
Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі, Іван Іванавіч Луцкевіч

У Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Славутыя імёны ў гісторыі Беларусі: Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі, Іван Іванавіч Луцкевіч” Экспазіцыя прымеркавана да 135 – годдзя з дня нараджэння юбіляраў. Прадстаўленыя матэрыялы распавядаюць пра жыццё і дзейнасць знакамітых асоб. 

Пачатак ХХ стагоддзя быў насычаны знакавымі падзеямі, якія вельмі хутка змяняліся. Лютаўская рэвалюцыя. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Грамадзянская вайна. Сацыялістычнае будаўніцтва... У гэты складаны гістарычны перыяд дзейсны ўклад у палітычнае, грамадскае і культурнае жыццё краіны зрабілі Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (19.04.1881 - 4.02.1931) і Іван Іванавіч Луцкевіч (09.06.1881 - 20.08.1919).   

У. М. Ігнатоўскі – палітычны, грамадскі і навуковы дзеяч, які з 1920-х гадоў займаў шэраг адказных пасад у партыйных і дзяржаўных органах, быў актыўным арганізатарам правядзення беларусізацыі. Ён рупліва працаваў на ніве беларускай навукі, яго творчая спадчына складае больш 30 грунтоўных работ. На экспазіцыі прадстаўлены прыжыццёвыя выданні аўтара. Сярод іх манаграфія “1863 год на Беларусі” (1930), “Матывы лірыкі беларускага песняра М. Чарота”(1922), “Гісторыя Беларусі ў ХІХ і ў пачатку ХХ сталецьця” (1925), публікацыі ў перыядычным друку. На выставе экспануецца праца У. Ігнатоўскага “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” (4-е выд., перапрац., 1925), дзе зроблена спроба перыядызацыі гісторыі Беларусі, У аснову гэтай работы быў пакладзены прынцып дзяржаўнасці і грамадскага стану беларускіх зямель. Кніга вытрымала некалькі перавыданняў і на сённяшні дзень з’яўляецца аўтарытэтнай крыніцай для навукоўцаў. Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі стаяў ля вытокаў стварэння Навукова-тэрміналагічнай камісіі, пазней рэарганізаванай у Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), які ён узначаліваў з 1926 г. па 1928 г. Са снежня 1928 года У. Ігнатоўскі – кіраўнік Акадэміі навук. Нягледзячы на сваю дзейнасць і займаемую пасаду, трапіў пад рэпрэсіі. Быў абвінавачаны ў контррэвалюцыйнай барацьбе, выклікаўся на допыты ў ДПУ. Жыццё трагічна абарвалася ў лютым 1931 г. Рэабілітаваны толькі ў 1990-я гг. 

Каштоўны ўнёсак у палітычную, грамадскую і культурную дзейнасць краіны зроблены Іванам Іванавічам Луцкевічам, які актыўна змагаўся за неабходнасць дзяржаўнай незалежнасці беларусаў і быў адным з тых, хто імкнуўся да стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. І. Луцкевіч быў ініцыятарам заснавання ў Вільні першай легальнай беларускай газеты “Наша доля” (1906), грамадска-палітычнага, літаратурна-мастацкага і навукова-папулярнага тыднёвіка “Наша ніва” (1906-1915), на старонках якога пачыналі свой творчы шлях Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Максім Гарэцкі, Змітрок Бядуля і інш., упершыню пабачылі свет урыўкі з “Новай зямлі” Якуба Коласа, паэмы “Курган” Янкі Купалы. Плённа працаваў у выдавецкіх суполках “Наша хата”, Беларускае выдавецкае таварыства. Агульнымі намаганнямі І. Луцкевіча і Цёткі ў 1915 годзе былі створаны нацыянальныя настаўніцкія курсы і адчынены першыя беларускія пачатковыя школы. Іван Луцкевіч стаяў ля вытокаў стварэння першай беларускай гімназіі ў Вільні, дзе ён выкладаў краязнаўства і беларусазнаўства. У Віленскай беларускай гімназіі (1919-1944) працавалі вядомыя дзеячы: Максім Гарэцкі, Антон Луцкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Рыгор Шырма і інш.

Багатая калекцыя кніг і старажытнасцей Івана Луцкевіча стала асновай для стварэння першага беларускага нацыянальнага музея. У калекцыі былі ўнікальныя экспанаты: сыгнеты полацкіх князёў Усяслава і Барыса, рукапісныя кнігі ХІV стагоддзя і старадрукі ад ХV стагоддзя, Статут ВКЛ (1588), прадметы з археалагічных раскопак, багатая калекцыя слуцкіх паясоў, вялікая колькасць экспанатаў па беларускай этнаграфіі. У пачатку 1918 г. І. Луцкевіч перадаў свае калекцыі Беларускаму навуковаму таварыству ў Вільні.   

Антон Іванавіч Луцкевіч, гісторык, публіцыст, літаратурны крытык, лінгвіст, выдавец. Ён добра ведаў дзейнасць брата і адлюстраваў гэта ў сваіх работах: “За дваццаць пяць гадоў (1903-1928)”(1928), “Беларускі музей Івана Луцкевіча”(1933), якія экспануюцца на выставе. 

Шматгранная спадчына І.Луцкевіча доўгі час была мала вядома. Толькі ў 1991 г. упершыню была адзначана гадавіна яго нараджэння шырокім колам грамадства, таму на экспазіцыі прадстаўлены даследаванні сучасных аўтараў па гэтай тэме.
Выстава “Славутыя імёны ў гісторыі Беларусі: Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі, Іван Іванавіч Луцкевіч” дае магчымасць не толькі яшчэ раз ўзгадаць іх імёны, а грунтоўна пераасэнсаваць дзейнасць нашых суайчыннікаў у гістарычным кантэксце.

Наведвальнікам пры сабе мець чытацкі білет альбо пашпарт.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Славутыя імёны ў гісторыі Беларусі» в Минске, место проведения выставки  - «Президентская библиотека Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.