3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Баявыя нагалоўі і харугвы

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-чт.: 10:00 – 18:00, пт.-вс. 10:00-19:00
Жанр Выставка костюмов, Оружие
Стоимость входа

взрослые - 70 000 руб.
школьники, студенты - 35 000 руб.

5 мая у Мірскім замку адбылося ўрачыстае адкрыцце выставы «Баявыя нагалоўі (шлемы) засцерагальнага ўзбраення і харугвы беларускіх зямель XI-XVII стст. (рэканструкцыя)», якая ладзіцца Замкавым комплексам «Мір» сумесна з творчай суполкай «Сталёвая спадчына».

Тэма выставы тлумачыцца адмысловай роллю шлема і харугвы ў вайсковай сімволіцы. Творы, вырабленныя майстрамi творчай суполкi «Сталёвая спадчына» – Вiктарам Шаўцовым, Кастусём Дударавым, Аляксандрам Чудоўскiм, Цiмохам Палунiным, а таксама Андрэем i Ганнай Шулаевымi, вызначаюцца не толькі дасканаласцю выканання, але і ў кожным з іх робіцца акцэнт на захаванасць тых ці іншых экзэмпляраў у музейных калекцыях.

Арганiзатары выставы вырашылі з усяго комплексу баявых сродкаў спыніцца i засяродзiцца на нагалоў’ях i харугвах, як найбольш важных i адметных не толькі з утылітарнага, але і з сімвалічнага пункту гледжання, што падкрэслена нестандартым экспазіцыйным рашэннем.

Глядачам прапануецца эвалюцыя развiцця шаломаў i харугваў часоў Полацкага княства, Вялiкага Княства Лiтоўскага, Рускага i Жамойскага, Рэчы Паспалiтай. На іх прыкладзе можна найбольш поўна прасачыць тыя шматлікія ўплывы, якія пранікалі на нашы землі з захаду і ўсходу. 

Асаблiвую ўвагу заслугоўвае рэканструкцыя шалома Мiкалая Радзiвiла Чорнага, працы знакамiтага еўрапейскага майстра Кунца Лохнера, на якім робіцца галоўны акцэнт выставы, так як яна прымеркавана да 500-га юбілея з дня нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага.

Выстава адбываецца з прыватнай iнiцыятывай i дапамогай чалавека, неабыякавага да нашага мiнулага, спадара Вячаслава Прановiча.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Баявыя нагалоўі і харугвы» в Гродно, место проведения выставки  - «Мирский замок».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.