3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Прэзентацыя культурна-асветніцкага праекта «Славім вялікі подзвіг!»

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. – пт.: 10.00 – 19.00, сб. – вс.: 10.00 – 18.00
Жанр Выставка литературы, Тематическая выставка, Фото
Жанр Презентация

5 мая 2015 г. а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя культурна-асветніцкага праекта «Славім вялікі подзвіг!».

У рамках праекта, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі, пройдзе выстаўка ваеннага плаката з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, прэзентацыя інтэрнет-праекта «Памяць палаючых гадоў», выстаўка «Партызанскі і падпольны друк», прэзентацыя выдання «Моя война. Великая Отечественная война в фотографиях В.И. Аркашева», а таксама фотавыстаўка «Вялікая Айчынная вайна ў здымках фотакарэспандэнта БелТА і ТАСС Уладзіміра Навумавіча Лупейкі». 

Выстаўка ваеннага плаката з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі аформлена ў галерэі «Атрыум» (3-ці паверх). На выстаўцы прадстаўлена каля 50 друкаваных арыгінальных плакатаў рознага фармату франтавой, тылавой, акупацыйнай і партызанскай тэматыкі; плакаты з шырока вядомай у гады Вялікай Айчыннай вайны серыі «Окна ТАСС» і з іншых перыядычных серый. Храналагічна яны ахопліваюць падзеі ад чэрвеня 1941 г. да верасня 1945 г. Працавалі над імі вядомыя майстры савецкай плакатнай графікі – М. Смірноў, М. Мальцаў, М. Гардон, М. Сакалоў, В. Іваноў, В. Дэні, В. Карэцкі, Л. Галаванаў і інш.
Усяго ў сховішчах Нацыянальнай бібліятэкі налічваецца каля 200 плакатных лістоў 1941–1945 гг. выдання. Гэта гістарычны дакументальны скарб, які нясе на сабе подых эпохі, подых Вялікай Перамогі.

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэка падрыхтавала юбілейны праект «Памяць палаючых гадоў», у якім прадстаўлены электронныя копіі газет, лістовак, кішэнныя і рукапісныя выданні, сценгазеты, фатаграфіі 1941–1945 гг., творы ваеннай тэматыкі беларускіх аўтараў, запісы песень ваеннага і пасляваеннага часу.

Выстаўка «Партызанскі і падпольны друк Беларусі» будзе прадстаўлена ў Музеі кнігі (3-ці паверх). Калекцыя падпольнага і партызанскага друку часоў Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца адной з найбольш каштоўных частак фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На выстаўцы будуць прадстаўлены выданні на беларускай і рускай мовах. Сярод іх унікальныя, створаныя ў партызанскіх лагерах, самаробныя рукапісныя і машынапісныя журналы; лістоўкі з заклікамі аказваць дапамогу і падтрымку партызанам, весці актыўную барацьбу ў тыле ворага, не выконваць загадаў і распараджэнняў акупацыйных улад; выпускі рэдкіх газет.

Альбом «Моя война. Великая Отечественная война в фотографиях В.И. Аркашева» выйшаў у Выдавецкім доме «Звязда». У кнігу ўвайшло 303 фотаздымка ваеннага фотакарэспандэнта. Яны ўяўляюць сабой унікальныя і бясцэнныя сведкі аб Вялікай Айчыннай вайне, адлюстроўваюць нямала баявых эпізодаў, армейскі быт, атакі, пераправы, работу медсанбатаў, допыты палонных. 

Выданне прадставяць Адамушка Уладзімір Іванавіч, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Рахманько Таццяна Леанідаўна, загадчык аддзела выкарыстання Беларускага дзяржаўнага архіву кінафотадакументаў.

Выстаўка фатаграфій «Вялікая Айчынная вайна ў здымках фотакарэспандэнта БелТА і ТАСС Уладзіміра Навумавіча Лупейкі» прадставіць гісторыю ваеннага і пасляваеннага часу вачыма чалавека, які прайшоў праз усю вайну і бачыў розныя бакі жыцця ў гэты цяжкі для краіны перыяд. Тэматычна экспазіцыя падзелена на некалькі цыклаў: пераможнае фота, фота ваеннага часу, адраджэнне Мінска ў пасляваенны перыяд. 

Уладзімір Навумавіч 45 гадоў працаваў нязменна ў адным ведамстве - БЕЛТА. Дапытлівасць, мабільнасць, пачуццё новага, любоў да людзей, уменне бачыць незвычайнае ў звычайным, цярпенне – вось тыя асноўныя якасці, якія далі гэтаму чалавеку стварыць столькі выдатных «жывых» кадраў, якія застануцца многім пакаленням нашчадкаў у памяць і настаўленне. Ен пакінуў нам велізарны фотаархіў, які ўяўляе сабой творчую, культурную і гістарычную каштоўнасць.
Выстаўка будзе працаваць да 5 чэрвеня 2015 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Прэзентацыя культурна-асветніцкага праекта «Славім вялікі подзвіг!»» в Минске, место проведения выставки  - «Лабиринт».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.