3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Скрозь час

Мероприятие уже прошло

Время работы ср. – вс.: 11.00 – 19.00
Жанр Военная тематика, Фото
Стоимость входа

Свободный

30 красавіка 2015 года ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё фотавыставы Юрыя Іванова “Скрозь час”. 

Фотавыстава “Скрозь час” прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі. Героі фатаграфій – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Па прызнанні Юрыя Іванова, усе фотаздымкі прайшлі праз яго душу, што дазволіла зрабіць іх такімі запамінальнымі. Ва ўзнікненні здымкаў ёсць нейкая таямніца, – прызнаецца Юрый Іваноў. Сам мастак не заўсёды можа вызначыць і ўспомніць момант нараджэння фотаздымка: “Нібы не я націскаю на спуск засаўкі фотаапарата, а націскае маё сэрца. Таму што ўсё гэта прайшло праз душу і сэрца. Я проста люблю сваю прафесію фотакарэспандэнта.”

Фатаграфіі – гэта зрэз часу, падобны кольцам спілаванага дрэва – лічыць Юрый Іваноў: “Мэта фотаздымка – карысная праўда. Як кольцы на спіле дрэва адмяраюць гады яго жыцця, так і фотаздымкі адмяраюць этапы жыцця чалавека і чалавецтва. Добры фотаздымак, правільны фотаздымак, які апявае жыццё, апявае чалавека, гуманны фотаздымак, ён і паказвае зрэз часу”.

Юрый Сяргеевіч Іваноў

Нарадзіўся 17 чэрвеня 1939 года
Фотакарэспандэнт газеты “Знамя юности” (1962)
Літаратурны супрацоўнік газеты “Советская Белоруссия” (1963)
З 1965 па 1999 год – фотакарэспандэнт Агенцтва друку “Новости” (АПН) у Рэспубліцы Беларусь
У 1999-2001 гадах – загадчык бюро РІА “Новости” ў Рэспубліцы Беларусь
У цяперашні час – спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
У 1987 г. увайшоў у лік 100 лепшых фатографаў свету
У 1990 годзе фотаздымак “Лятучка” быў прызнаны “Лепшым фотаздымкам свету за
10 гадоў (1980-1990)” (Конкурс праводзіўся выдавецтвам “TIME-LIFE”)
Прымаў удзел у стварэнні кнігі “Адзін дзень з жыцця Савецкага Саюза” (Collins Publishing, USA)
Лаўрэат прэміі World Press Photo (Уорлд Прэс Фота) у Гааге
Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў Беларусі
Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР
Уладальнік Залатой Літары ў намінацыі “Лепшы фотакарэспандэнт”

З 1966 па 2015 гг. адбыўся шэраг персанальных выстаў Юрыя Іванова ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой – у Літве, Расіі, Японіі, Германіі, Францыі, Італіі, Бельгіі, Велікабрытаніі, Лаосе, ЗША.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Скрозь час» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.